ÏПакроў, пакуль не закружацца ў паветры белыя мухі (У. Гніламёдаў. Вяртанне). – Прыказкі, кн. 1, с. 111: Пакровы – зарыкалі каровы; Пакрова – зарыкала ў хляве карова. Прыйшлі ў маю (нашу) хату і (ды) б'юць майго (нашага) тату. Ужываецца з асуджэннем як пратэст супраць разбою, несправядлівасці звычайна з боку чужынцаў, захопнікаў. – Задзярэш зараз пяты, чорт гладкі!.. – Ану... ану, давай, паспрабуем. Бач ты, нахаба якая! Прыйшлі ў маю хату ды б'юць майго тату... Давай... паспрабуем, хто пяты задзярэ (У. Караткевіч. Цыганскі кароль). Словы матчыны з Вушаччыны:...Прыйшоў у маю хату і б'ець майго тату... (Р. Барадулін. Здубавецця). – У смердаў песня ёсць, – усё больш узбуджаўся, наліваўся ярасцю князь, – і ў той песні, ведаеш, як спяваецца? «Прыйшлі ў маю хатку, ды б'юць майго татку». А ты роднага татку не пашкадуеш... (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды). * Ён думаў – прыйшла рэвалюцыя – можна ісці ў маю хату ды лаяць, як кажуць, майго тату (С. Баранавых. Калі ўзыходзіла сонца). – Янкоўскі, с. 224: Прыйсці ў хату і біць майго тату? Прыйшло і на нашу вуліцу свята. Гл. Будзе калі-небудзь, некалі і на нашай вуліцы свята. Прыйшоў Барыс – за саху бярысь. Пра пачатак апрацоўкі глебы пад азіміну. Ужываецца як паказчык народнага календара; Барыс і Глеб – свята ў Хрысціян (24 ліпеня па старым стылі). Мінавала спасаўка. Мы праязджалі каля хутара Белазора. Стары папраўляў плот. – Што, дзядуля? Прыйдзе Барыса – за саху бярыся? (Ф. Янкоўскі. Абразкі). – Ляцкі, с. 3: Барыс – за саху бярысь; Янкоўскі, с. 94: Прыйшоў Барыс – за саху бярысь. Прыйшоў Мікола, не пытай ні ў кога, бяры сявеньку і (ды) сей памаленьку. Ужываецца як адзін з паказчыкаў народнага календара прыроды; Мікола – свята ў хрысціян, якое прыпадае на 9 мая. Прыйшоў святы Мікола. «Прыйшоў Мікола, не пытай ні ў кога, бяры сявеньку і сей памаленьку», – кажуць людзі, хоць перад Міколаю і пасаджана, і пасеяна, астаецца, можа, толькі грэчка не пасеяна (Я. Колас. Наша сяло, людзі і што робіцца ў сяле). – А зярняты хіба роўна сеяліся? – запытаў Валодзя. – Не так, вядома, як з сеялкі. Але нішто. Я нават прыказку помню: «Прыйшоў Мікола, не пытай ні ў кога, бяры сявеньку ды сей памаленьку» (А. Якімовіч. Асінае гняздо
Дадатковыя словы
бець, бюць
5 👁