Ïсмяецца апошнім). Я сам у дварэ за парабка быў, рабіў на гэтым полі. Вам не даводзілася так, што працуеш і смаку не чуеш, каб тваім дабром лысы чорт запамогся. А мне ўсяго на вяку было (Л. Калюга. Пустадомкі). [Агата:] А што мы атрымліваем на той працадзень: кіло хлеба, ды два – бульбы, ды паўрубля... Як той казаў, працуеш, а смаку не чуеш (С. Свірыдаў. Любіць не любіць...). – Янкоўскі, с. 94, 229: Працуюць і смаку не чуюць. Прыбяры пень, дык і ён будзе прыгожы. Гл. Пень прыбяры, то і пень харошы. Прывычка – другая натура. Функц. не зам. Прывычка – арганічная патрэба, унутраная схільнасць каго-н. Увогуле, лежачы ў халаце на мяккай міністэрскай канапе, Троцкі адчуваў асалоду ад язды, ад камфорту. Ён любіў камфорт. Што зробіш – прывычка – другая натура (І. Шамякін. Петраград – Брэст). – Паўкалька з лацінскай мовы: Consuentudo est altera natura. Пры добрым падыходзе і кот гарчыцу есць. Пры добрым падыходзе да каго-н., уменні дагадзіць яму, выклікаць яго прыхільнасць да сябе можна мець значны поспех, дабіцца шмат чаго. [Фаіна Кандратаўна:] Што? Як ты сказала? Пры добрым падыходзе і кот гарчыцу есць? Пастараемся дагадзіць рэвізорам (Л. Левановіч. Пасля разводу). – Рапановіч, с. 194: З добрым падыходам і кот гарчыцу есць. Прыйдзе Ілья – наробіць гнілля. Ужываецца як адзін з паказчыкаў народнага календара прыроды; пасля Ільі – свята ў хрысціян, якое прыпадае на 20 ліпеня (па старым стылі), – звычайна пачынаюцца дажджы. [Міхальчук:] Дый надвор'е ў нас такое, што... Клімат. Не загадаеш, дый не паслухаецца. Прыйдзе Ілья і наробіць гнілля. Як у мінулым годзе – восем гектараў аўса пагніло на полі і шэсць гектараў жыта парасло ў бабках (А. Макаёнак. Выбачайце, калі ласка). Кажуць, прыйдзе Ілья – наробіць гнілля. Але не кожны год здаралася, каб амаль скрозь усе спасы на двары стаяла багно (І. Чыгрынаў. Плач перапёлкі). «Прыйшоў Ілья, нарабіў гнілля» – звычайна ў ліпені ішлі зацяжныя – па тыдні, а то і па два – дажджы (Б. Сачанка. Вечны кругазварот). * Павел выключыў тэлевізар, выйшаў на балкон. Пах паленага торфу памацнеў. Хутчэй бы Ілля, можа, пойдзе дождж. Кажуць жа людзі: Ілля наробіць гнілля (Л. Левановіч. Ларыса, альбо Прыгоды аўтамабіліста). – Так, без навальніцы не абыдзецца, – ахвотна падтакнуў Сомаў. – Ілья наробіць гнілля... (А. Масарэнка. На бабровых тонях
Дадатковыя словы
надворе
6 👁