Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Ï– Насовіч, с. 131: Праўда вочы колець; Прыказкі, кн. 2, с. 434: Праўда вочы коле. Праўда наверх выйдзе. Праўду не схаваеш, яна абавязкова выявіцца. Успомнілі, што і тады, пасля суда Соміка з Наздрэйкам, ён [Агей] усё на штосьці намякаў, кажучы, што злодзея шукаюць не там і што праўда наверх выйдзе (К. Крапіва. Мядзведзічы). – Галя Сяміножка дуб дубам... – А ў журнале ў Галі адны пяцёркі, – уздыхала маці. – Нічога, – супакойваў нас бацька. – Праўда, знаеш, наверх выйдзе (В. Мыслівец. Выгнанне грэшнікаў). – Янкоўскі, с. 156: Праўда наверх выйдзе. Праўда не скварка, з кашаю не з'ясі. Праўда непазбежна пераможа. Вось тады, калі вынікала якая заблытаная справа агульнавясковага характару, злазіў з печы зусім стары ўжо дзед Мікодым, выходзіў на вуліцу і голасна зазначаў: – Вы не думайце таго – праўда не скварка, з кашаю не з'ясі. Выйдзе наверх яна, родная, бо ўжо сама зямля прысягала небу не пускаць адгэтуль цёмнай, заблытанай праявы (Я. Колас. На ростанях). – Прыказкі, кн. 2; с. 433: Праўда не скварка – з блінам не з'ясі. Праўду не схаваеш. Кажуць, калі вераць у перамогу справядлівасці. Сін.: Жыццё закон нязломны мае: ніколі праўда не ўмірае; Усё мінецца, а праўда застанецца. [Марозаў:] Каця, неадкладна званіце на пошту, папярэдзьце жонку тэлеграмай. [Жук:] А што хаваць? Ды і праўду не схаваеш. [Лена:] Якую праўду?! [Жук:] Многія... бачылі. Калі хочаце, я ніколі не хлусіў (А. Дзялендзік. Начное дзяжурства). – Янкоўскі, с. 156: Праўду не закапаеш (не схаваеш). Праца не воўк, у лес не ўцячэ. Гл. Работа (праца, справа) не воўк, у лес не ўцячэ (не збяжыць, не пабяжыць). Працу палюбіш – чалавекам будзеш. – А ці не лепей пайсці працаваць? – сам сабе разважаў Кулік. – Працу палюбіш – чалавекам будзеш (І. Гурскі. Чужы хлеб). – Рабкевіч, с. 169: Працу палюбіш – чалавекам будзеш. Працуюць і смаку не чуюць. Гаворыцца пра незадаволенасць чыёй-н. працай ці пра яе безвыніковасць. [Цёця Каця:] Зараз год, як я на гэтым месцы, а не магу ўцяміць, што тут людзі робяць. Такі ж каваль у кузні куе, то знак ёсць, настаўнік дзяцей вучыць, і то знак ёсць, а тут людзі нешта робяць, робяць, і работы гэтай не відаць. [Нічыпар:] Кажаш, працуюць і смаку не чуюць. [Цёця Каця:] Яны, можа, і чуюць, але я не бачу, які тут смак. Нейкія ўсё каменні, косці перабіраюць, пясок перасыпаюць (К. Крапіва. Хто
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зясі
5 👁
 ◀  / 696  ▶