ÏЗняўшы галаву, па валасах не плачуць; Прапаў конік, прападай і хамуток. [Юзік:] Нічагуткі, не пужайцеся. Усяк бывае, і жабрак пану грош кідае... Піце. Дзе наша не прападала. Прапала вяроўка, прападай кароўка. Хоць у мяне дык наадварот, прапала кароўка, прападай вяроўка (Л. Родзевіч. Блуднік). Дубель прыйшоў дадому спустошаны – як мяшок, з якога высыпалі зерне. Кажуць: прапала кароўка, няхай прападае і вяроўка. Чыстая праўда. Не дурань выдумаў. Якая радасць з гаспадаркі, калі на службе нелады? (Я. Ермаловіч. Стаяў маладзік над лесам). Маці сваёй я перастаў пісаць. Наогул з радзімай парваў усякія сувязі. Нават прызнавацца, што я беларус, нікому не хацеў. Як кажуць, прапала кароўка, няхай прападае і вяроўка (Б. Сачанка. Споведзь). * Дзе сякуць, там лятуць шчэпкі проч, соладка ці горка; дзе прапала кароўка за ноч, – прападай вяроўка (Я. Купала. З угодкавых настрояў). – А мне ўсё роўна, – са скрухай махнуў я рукой. – Згубіўшы кароўку, не плачуць па вяроўцы... У мяне нічога няма (Р. Няхай. Сарочы лес). – Прыказкі, кн. 1, с. 197: Прапала кароўка, прападай і вяроўка; Прапала кароўка – няхай прападае і вяроўка. Прапаў конік, прападай і хамуток. Страціўшы вялікае, няма чаго шкадаваць малое, дробязі. Сін.: Зняўшы галаву, па валасах не плачуць; Прапала кароўка, прападай і вяроўка. Часцей стаў [Мікалай Мікалаевіч] глядзець у чарку. Не было ахвоты рыхтаваць ні тару для прыёмкі каштоўных карэнняў кок-сагызу, ні пляцоўкі для іх адгрузкі. Адным словам, не стала гаспадара, так сказаць, прапаў конік – прападай і хамуток (А. Макаёнак. На пікантныя тэмы). – Ліцвінка, с. 109: Прапаў конь, прападай і хамут. Праўда вочы коле. Праўда не заўсёды прыемная, раздражняе, выклікае злосць. Кажуць, калі хто-н. пярэчыць, не згаджаючыся з крытычнымі заўвагамі. [Дзед Мікіта:] Вось табе фігурацыю за тваю турбацыю. Сам правалішся, чуй, дурань-браце. [Аслаў:] Бачыш, як не злюбіў: праўда вочы коле (Я. Колас. Вайна вайне). [Прадстаўнік асветы:] Слухайце, паненачка! Я вас прашу пакінуць размову аб палітыцы! [Маруся:] Не падабаецца?.. Праўда вочы коле? (У. Галубок. Краб). Сяргей паспрабаваў быў зайсці на «трыбуну». – О, не-е! – замахаў рукамі Русаковіч. – Цябе, галубчык, добра ведаем яшчэ па выступленні ў гімназіі! – Што, праўда вочы коле? – злосна кінуў Сяргей (І. Гурскі. Вецер веку). – Не падабаецца, пэўна, – казаў Пятрусь, – праўда вочы коле (Я. Брыль. Праведнікі і зладзеі
12 👁