Ïпамоўка, а ён і тут. А ён і тут – ну проста цуд! З'явіўся ў тую ж мінуту якраз. «Дзень добры!» – кажа, і мы – у адказ (А. Вярцінскі. Пра воўка памоўка...). [Навум:] Маўчы, Ціт! Не наша дзела аб гэтым гаманіць... Ты гамоніш, а ён шмыг – і тут. Ведаеш прыпавесць: ты з варот, а ён чэраз плот, аб воўку памоўка, а ён тут (В. ДунінМарцінкевіч. Сялянка). – А во, і сам Банэдык! – усклікнула Ганна. І заўсміхалася. – На воўка памоўка, а ён і тут (Б. Сачанка. У вёску, да маці). Пра воўка памоўка, а воўк на парог. [Пыза:] Вось бачыш, вялікая канкурэнцыя. А яшчэ мясцовыя ўлады як накладуць падатак [за паказ вандроўнага звярынца] – дык збірай манаткі і ў дарогу. (З'яўляецца дырэктарка звярынца Эрна і Бумістр мястэчка – мужчына з прэтэнзіямі на элегантнасць). [Жабрачка:] Пра воўка памоўка, а воўк на парог! (С. Кавалёў. Вяртанне Галадара). * На першае яна [Ніна] зробіць халаднік з яйцом, на другое – рыбу. І чыгунок бульбы маладое адварыць. І сяледчык ёсць. Хоць госця прымай. А госць – як воўк на памоўку. На двары стукнула фортка варот. Андрэй? (М. Лобан. Гарадок Устронь). [Карпа:] Пан Альберт вярнуўся! [Тамаш:] Пра пана памоўка, а пан на парог! (С. Кавалёў. Звар'яцелы Альберт). – Насовіч, с. 139: Пра воўка памоўка, а воўк з падналуску; Прыказкі, кн. 1, с. 333: Аб воўку памоўка, а воўк тут; Санько, с. 23: Пра воўка памоўка, а воўк на парог. Прагнасць фраера згубіла. Гл. Сквапнасць (прагнасць) фраера згубіла. Пра мёртвых (нябожчыкаў) або добрае, або нічога. Пра памерлых нічога дрэннага не гавораць. Бачыце, [жонка] не магла дараваць здрады! Ды калі на тое пайшло, то я таксама мог бы ёй што-колечы прад'явіць. Але няхай, было б пра што гаварыць! Пра мёртвых альбо нічога, альбо больш добрае. Так кажуць (І. Чыгрынаў. Ігракі). Няўжо ён тады казаў праўду? Няўжо ён бачыў наперад? Не трэба было мне пра гэта згадваць. Правільна кажуць, – пра нябожчыка альбо добра, альбо нічога... (М. Клімковіч, У. Сцяпан. Цень анёла). * Бэндэ для Купалы – нябожчык, труп. Пра нябожчыкаў або не гавораць нічога, або памінаюць дабром (А. Лойка. Як агонь, як вада). – Калька з лацінскай мовы: De mortuis aus bene, aut nihil. – Насовіч, с. 140: Пра нябожчыкаў лепей маўчаць; Прыказкі, кн. 2, с. 145: Пра нябожчыка благога не кажуць. Прапала кароўка, прападай (няхай прападае) і вяроўка. Страціўшы вялікае, няма чаго шкадаваць малое, дробязі. Сін
Дадатковыя словы
зваряцелы, зявіўся, зяўляецца, прадявіць
5 👁