Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
ÏПоп (ксёндз) і доктар і ў лесе з голаду не памруць. Святары і ўрачы ўсюды знойдуць сабе заняткі, а значыць, і сродкі для жыцця. * Вінцэнт Карскі наняўся служыць дзячком у старой царкве... Абжыўся. Ведама: доктар ды дзяк і ў лесе з голаду не памруць (Я. Янушкевіч. Няма імя без слова). – Федароўскі, с. 240, 241: Поп (ксёндз) і дохтар і ў лесе з голаду не памрэ. Поп сваё, а чорт сваё. Ты яму гаворыш пра адно, а ён, не зважаючы, зусім пра іншае. Кажуць пра ўпартага чалавека, з якім цяжка дамовіцца. Сін.: Ты яму «стрыжана», а ён табе «голена»; Хто ў боб, а хто ў гарох а хто ў сачыўку; Я яму пра плот, а ён пра азярод; Я яму пра Фаму, а ён мне пра Ярому. Як дурню законы, так чорнай сотні гісторыя не пішацца. Поп, кажуць, сваё, а чорт сваё. Праца царызму дарма не прапала – выйшлі багатыя скуткі... (Я. Лёсік. Нацыянальны ўціск). Вы думаеце, што мы нічога не рабілі, каб ахапіць падпіскай іх?.. У кожнай хаце пабывалі. І што? Ці палену гавары, ці ім. «Вы, – кажуць, – электрычнасць нам правядзіце, каб мы не сляпіліся пры комінах ды газоўках». Як той казаў, поп сваё, а чорт сваё (Я. Ермаловіч. Стаяў маладзік над лесам). – Што ж яму рабіць засталося? – Чалавекам быць. – Поп сваё – чорт сваё. Лёгка сказаць. Тут бы камень не ўтрываў – перавярнуўся (Л. Калодзежны. Водар палыну). [Міністр:] Чым больш у арміі генералаў і маршалаў, тым большы ў яе аўтарытэт. [Правадыр:] Поп сваё, а чорт сваё! Навошта нам армія, калі Абібія не хоча з намі вайны? (М. Матукоўскі. Калізей). – Насовіч, с. 134: Поп сваё, а чорт сваё: аддай маю малітву; Прыказкі, кн. 1, с. 333: Поп сваё, а чорт сваё; Поп сваё, чорт сваё. Посуд любіць чысціню. Кажуць як запрашэнне каго-н. у застоллі даесці ці дапіць усё з пасудзіны. – Не глядзі так, як кот на смятану: тут і табе яшчэ застанецца. То вып'ю. Дазваляеш? – Посуд любіць чысціню, – памяркоўна сказаў Амерыканец (В. Ткачоў. Да неба камень не дакінеш). – Прыказкі, кн. 1, с. 215: Пасуда чыстату любіць; Янкоўскі, с. 168: Посуд чыстату любіць. Пра воўка (аб воўку, на воўка) памоўка, а ён і сам тут. Кажуць пра таго, хто прыходзіць якраз тады, калі пра яго гавораць, успамінаюць. Як кажуць, пра воўка памоўка, а ён тут. Так было на гэты раз і з мядзведзем (А. Якімовіч. Казка пра смелага вожыка). А вунь і сам Віктар з завулка паказаўся. Пра воўка памоўка, а ён і сам тут (М. Машара. «Крэсы» змагаюцца). Пра воўка
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

выпю
4 👁
 ◀  / 696  ▶