Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Ïшай, якія саўгас выдзяляе на дарогу. – Плачучы, рота не паправіш, – казаў Вічу Скакалаў (У. Навумовіч. Такое бывае аднойчы). * «Тады, дзеду, іграйце адразу вясёлае? Добра?» Дзед Мікіта, трымаючы перад тварам сваю «пісклю», усміхнуўся, – ужо без хітрасці, а неяк крыва. «З песні, Даніла, слова не выкінеш, – сказаў ён, – а плачучы рота ніхто не паправіць». Над лугам загаласіла – той самай жніўнаю песняй – жалейка. Сіратлівая, сумная песня!.. (Я. Брыль. Сірочы хлеб). – Янкоўскі, с. 111: Плачучы, рота не паправіш. Плёткай абуха не пераб'еш. Гл. Пугай (плёткай) абуха не пераб'еш. Плюй на ўсё і шануй (беражы) сваё здароўе. Гаворыцца як парада не зважаць на якія-н. непрыемнасці. Іванок Перагуд карыстаўся славаю дзівака і філосафа. Асноўная формула яго філасофіі казала: «Плюй на ўсё і шануй сваё здароўе»... – Не мяшаюся ў жыццё.., няхай яно ідзе, як ідзе. Плюй на ўсё і шануй сваё здароўе (Я. Колас. На ростанях). [Ян Серафімавіч – Агею Мінавічу фамільярна:] Усё гэта дробязі. Плюй на ўсё – беражы здароўе! (Э. Валасевіч. Бывайце здаровы). Пойдзеш нацянькі – праходзіш тры дзянькі. Гаворыцца з неадабрэннем пра таго, хто ідзе ці едзе куды-н. напрасткі, нацянькі. Сін.: Крывая дарога з простай смяецца; Напрасткі адна варона лятае, затое ніколі дома не бывае; Хто прамікуе, той дома не начуе. – Ну і замучыўся! – бухае на зямлю лодку... Сухапутнае падарожжа Лявона Кірэя з лодкай на плячах пацвердзіла народную мудрасць: «Пойдзеш нацянькі, праходзіш тры дзянькі» (Г. Пашкоў. Палескія вандроўнікі). Аднойчы ўзімку нейкае тлумленне на яе найшло. Дзесьці і блукала, не натрапіла на сцежку, што вяла дадому. Нездарма прымаўка ёсць: «Пойдзеш нацянькі – праходзіш тры дзянькі!» (С. Лобач. Затрымацца на гэтым свеце). – Прыказкі, кн. 1, с. 278: Пойдзеш нацянькі – згубіш тры дзянькі; Пойдзеш нацянькі – будзеш ехаць тры дзянькі; Янкоўскі, с. 231: Пайшла нацянькі, хадзіла тры дзянькі; Аксамітаў, с. 51: Калі пойдзеш нацянькі, дык праходзіш тры дзянькі. Покі сонца ўзыдзе, раса вочы выесць. Гл. Пакуль (покі) сонца ўзыдзе, раса вочы выесць. Покуль з багатага пух, то з беднага дух. Гл. Пакуль (покуль) з багатага пух, то з беднага дух. Поначы ўсе каты шэрыя. Гл. Ноччу (поначы) усе каты (кошкі) шэрыя
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

перабеш
5 👁
 ◀  / 696  ▶