Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Ïстаў бог даваць». Бярыся, Халімон, за гармонік! (З. Бядуля. На стаянцы). Плакаў, плакаў, а бог быў аднакаў, пачаў танцаваць, пачало шанцаваць. Драбнейшую [рыбу] пакінулі сабе, адборную ж Андрэй і Янка патарабанілі ў Панямонь. За парогам Янка сказаў: – Плакаў, плакаў, а бог быў аднакаў, пачаў танцаваць, пачало шанцаваць (Я. Колас. На ростанях). Павесялелы Гамон смяяўся, шчэрачы бяззубы рот: «Плакаў я плакаў, а бог быў аднакаў, а як стаў танцаваць, пачало шанцаваць!» Грамада падтрымала яго дружным рогатам: Гамонава прымаўка спадабалася (У. Гніламёдаў. Валошкі на мяжы). – Федароўскі, с. 238: Плакаў, плакаў – бог аднакаў, стаў спяваці – стаў бог даваці; Прыказкі, кн. 2, с. 157: Хоць усцеж плакаў, плакаў, усё ж быў аднакаў, а як пачаў пяяць, стаў і бог даваць. Платон мне сябра (друг), а (ды, але) ісціна даражэйшая. Функц. не зам. Ужываецца як сцвярджэнне, што ўсё павінна рабіцца і гаварыцца не па абавязку сяброўства, знаёмства, аўтарытэтнасці, а ў поўнай згодзе з праўдай. – Я вельмі паважаю Івана Фядотавіча, – і Бабрыцкі адважыў паклон у бок Салаўёва, – але як кажуць, Платон мне друг, ды ісціна даражэйшая (І. Дуброўскі. Зямныя вузлы). – Спадзяюся, вы разумееце, што падобнае меркаванне – вам не на карысць? – Канечне, разумею. Ды што ж, калі праўда? Платон мне друг, але ісціна даражэйшая – так, здаецца? (Ф. Сіўко. Адпачынак ля палаца Аляксандра ІІІ). * Вельмі важна дзейнічаць аб'ектыўна, справядліва, прынцыпова, кіруючыся мудрай парадай: «Платон мне сябра, а ісціна – яшчэ большы сябра» (У. Вялічка. Крылы мацнеюць у палёце). – Калька з лацінскай мовы: Amicus Plato, sed magis amica veritas («Платон мой сябра, але ісціна даражэйшая»). У такой, найбольш папулярнай, форме афарызм сустракаецца ў рамане Сервантэса «Дон Кіхот» (1615). А першакрыніцай афарызма былі словы грэчаскага філосафа Платона (427–347 гг. да н. э.): «Наследуючы мне, меней думай аб Сакраце [вучню Платона], а болей аб ісціне». Пасля ў лацінскай мове адбылася замена імя Сакрат імем Платон. Плачучы рот не паправіш. Плач не дапаможа таму, у каго бяда, гора, маркота. Анна нарэшце пайшла. Азіралася раз-пораз, хацела памахаць скамечанай, мокрай ад слёз хустачкай, але не стала. Паглядзела толькі, усміхнулася крыва – што ж, плачучы рот не паправіш... (Я. Брыль. Птушкі і гнёзды). «Раман, а як будзе з тымі, хто стыпендыю не атрымоўвае? Прыедзем, а за што жыць?» Раман абяцаў падумаць. Потым вырашылі, што складуцца з тых гро
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абектыўна
6 👁
 ◀  / 696  ▶