Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Ï– Насовіч, с. 127: Пі, ды вума не прапі; Раманаў, с. 306: Піць пі, але ўма не прапі; Ляцкі, с. 35: Піць пі, але вума не прапі. Пісаў пісака, што не разбярэ і сабака. Кажуць насмешліва пра таго, хто піша неразборліва, нечытальна. – Ну, і пісар жа з цябе! – накінуўся ён [стараста] на Міхалку. – Пісаў пісака, што не разбярэ і сабака... Бадай ты згарэў! Ідзіце, хлопцы, дахаты. Прыйдзе пісар, дык і напіша... (Я. Колас. Кантракт). Трэба Нахаў сказаць, а ён, хто яго ведае, дзіця не горкае, сказаў... А мо пачулася так тым, хто пісаў, ці проста вясёлым быў народ, пісарчукі гэтыя. Як кажуць, пісалі пісакі, не разбяруць і... (В. Казько. Нахаў). * – Не, – наш Алесь пісаць умее! – Ну, гэта я-то трохі знаю, хоць часам сам не расчытаю, што напішу, – такі пісака – не расчытае і сабака (Я. Колас. Новая зямля). Нас мардавалі чыстапісаннем два гады. І потым увесь час зніжалі адзнакі за дрэнны почырк. У выніку што я напішу, – такі пісака, – не расчытае і сабака (Я. Лапатка. Дзяцінства светлая часіна). – Федароўскі, с. 235: Пісала пісака, не прачытае сабака; Прыказкі, кн. 2, с. 182: Пісаў пісака – не разбярэ ні кот, ні сабака. Піце, жылы, пакуль жывы, бо як памрэш, дык калом не ўваб'еш. Гаворыцца як жартаўлівае застольнае пабуджэнне піць і есці. Сін.: На тым свеце не дадуць; Пі ды еш, пакуль рот свеж, бо як умрэш, то і калом не ўпрэш. Народ часцяком мусіў памінаць [нябожчыкаў] самагонам уласнага вырабу. Прыгаворваючы пасля чарговага тосту: смерць у бутэльку не заткнеш. А з другога боку стала адказвалі: піце, жылы, пакуль жывы, бо як памрэш, дык калом не ўваб'еш (С. Астравец. Жыццё як жыццё). – Ага, яшчэ не ўсё выпіла на гэтым свеце... – А што ты думаеш? На гэтым лепш. Чуў, як кажуць: піце жылы, пакуль жывы, бо як памрэш, то й калом не ўваб'еш? Дык я п'ю. Мо каб жыцця такога не бачыць (А. Бутэвіч. Апошняе ігрышча). – Выслоўі, с. 149: Ешце [піце], жылы, пакуль жывы, а памрэш – і калом не ўб'еш. Плакаў, плакаў, а бог быў аднакаў, пачаў танцаваць, пачало шанцаваць. Гл. Плакаў, плакаў – усё бог аднакаў, пачаў пяяць (спяваць) – стаў бог даваць. Плакаў, плакаў – усё бог аднакаў, пачаў пяяць (спяваць) – стаў бог даваць. Лепш весяліцца, чым бедаваць, плакаць. Гаворыцца для падбадзёрвання каго-н. Як скончылі чытаць [пісьмо], усе пасумнелі і не ведалі, з чаго пачаць гутарку... – Эт! – махнуў рукой Габрусь, – «плакаў, плакаў – усё бог аднакаў, пачаў пяяць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ўбеш, ўвабеш
6 👁
 ◀  / 696  ▶