Ïку. – Дык як жа мы пойдзем? – упікнула яна Алеся. – Пешы ж коннаму не таварыш! – Дзеля вас я назаўсёды спешуся... (П. Броўка. Калі зліваюцца рэкі). – Як жывеш, Зміцер? Нешта мы з табой рэдка бачымся. – Ды што ж, братка, пешы коннаму не таварыш. Ты ўсё гойсаеш недзе, а наша дзела такое – пяхота (Я. Брыль. Птушкі і гнёзды). 2. Людзей, розных па характары, сацыяльным становішчы і пад., нішто не можа аб'яднаць. Кажуць пра таго, хто не раўня каму-н. Сін.: Арлу з савой не па дарозе; Воўк казе не таварыш; Гусь свінні не таварыш. [Сцёпка:] Ну што папалюем, Вася? [Васіль:] Пешы коннаму не таварыш. Ты са стральбой, а ў мяне і солі няма, каб качкам на хвост насыпаць. Хіба загоншчыкам быць у цябе (І. Козел. Над хвалямі Серабранкі). Конны пешаму не таварыш. Ідзі сваёю дарогаю, пакуль рэбры не пералічыў (П. Місько. Пагаварылі). – Насовіч, с. 142: Пешы коннаму не таварыш; Прыказкі, кн. 1, с. 429: Пешы коннаму не таварыш; Конны пешаму не таварыш. Пі ды еш, пакуль рот свеж, бо як умрэш, то і калом не ўпрэш. Гаворыцца як жартаўлівае застольнае пабуджэнне піць і есці. Сін.: На тым свеце не дадуць; Піце, жылы, пакуль жывы, бо як памрэш, дык калом не ўваб'еш. [Навум:] Відна, кум, што ўчора губы не жалаваў. Ты, відна, помніў прымаўку: патуль пій ды еш, пакуль рот свеж, бо як умрэш, то і калом не ўпрэш (В. Дунін-Марцінкевіч. Сялянка). Еш, пакуль рот свеж. – Учора закалолі кабанчыка, ухадзілася збольшага... – На вячэру хопіць? – пажартаваў сын. – Хопіць... Абы здароўе было есці... – Па гэтым пакуль што не плачам... – Ага, сынок: еш, пакуль рот свеж... (А. Кудравец. Песня). Вядома, еш, пакуль рот свеж, ды не ўзялі каб сыць і заеж. Не пакуль жывеш, датуль жывеш, – пакуль надзею ў сэрцы маеш (Р. Барадулін. Тварэц у таварыстве па ахове аўтарскіх правоў). * [Захар:] Глядзіш, дык душа радуецца. Даўно нашы палі не бачылі такіх усходаў... [Кузьма:] Чаму ж нам не піць! Як кажуць: пі і еш, пакуль рот свеж, а як у роце завяне, дык і муха не загляне (А. Макаёнак. Узыходы шчасця). – Насовіч, с. 192: Еш, пакуль рот свеж, а як умрэш, і калом не вапрэш; Янкоўскі, с. 256: Патуль пі ды еш, пакуль рот свеж; Выслоўі, с. 148: Еш, пакуль рот свеж, а як памрэш, дык і не лізнеш. Пі, ды розуму не прапі. Пра ўмеранасць пры ўжыванні спіртнога. [Ціт:] Да вас, куме! (П'е да войта і падае яму.) [Навум:] Знаеш прымаўку? Пій да розуму не прапій (В. Дунін-Марцінкевіч. Сялянка
Дадатковыя словы
абяднаць, ўвабеш
5 👁