Ïеш?»). Яны выпілі яшчэ. Калатай гэтым разам адчуў нейкі смак. Успомнілася свая прымаўка: першая чарка – калом, другая – сакалом, трэцяя – дробнай птушачкай (У. Дамашэвіч. Фінская лазня...). – Насовіч, с. 125: Першая чарка калом, другая сакалом. Першы блін выйшаў камяком. Гл. Першы блін камяком. Першы блін камяком. Пачатак якой-н. справы бывае няўдалым. Гаворыцца ў апраўданне няўдалага пачатку якой-н. справы. – Нічога не зрабілі і самі ледзь з зубоў смерці вырваліся. – Першы блін камяком, Ніна (Р. Няхай. Алёшка-атаман). Першы блін выйшаў (атрымаўся) камяком. – Ну што, перапісалі?.. – Перапісаў, гаспадзін інжынер, ды толькі першы блін выйшаў камяком. Калі б вы былі ласкавы і далі мне аркуш чыстай паперы, дык я зрабіў бы гэта добра (Я. Колас. На ростанях). – Але, таварыш Платовіч, я маю на воку не толькі мл[ы]н, а і лесапілку... – Чакай, чакай, чакай! – замахаў рукою Платовіч. – Спраўся наперад з адным, а пасля пяройдзеш да другога... А то бывае, што ў муку насыплецца пілавін і... першы блін выйдзе камяком... (Ц. Гартны. Свае бліны). Стаянкі свае мы больш-менш упарадкавалі, цяпер за падпольныя групы як след возьмемся. Дык пастарайцеся, каб першы блін не атрымаўся камяком (М. Ткачоў. Згуртаванасць). «Нягледзячы на тое, што пра першы беларускі «Дзень паэзіі» неаднолькавыя думкі і меркаванні, для большасці, хто любіць і паважае роднае паэтычнае слова, усётакі ясна, што, насуперак прыказцы, першы блін не выйшаў камяком» (Н. Гілевіч. Доўгіх год табе, «Дзень паэзіі»). – Насовіч, с. 125: Першы блін і тэй комам; Прыказкі, кн. 1, с. 242: Першы блін комам. Першы дзень госць – золата, другі – срэбра, трэці – медзь, дадому (дахаты) едзь. Пра неабходнасць захоўваць меру пры гасцяванні. Але кожнаму гасцяванню прыходзіць канец. Праўду кажуць: «Першы дзень госць – золата, другі – срэбра, трэці – медзь, дадому едзь». І мы пачалі збірацца ў дарогу (С. Грахоўскі. З воўчым білетам). Мая бабка... казала так: госць першы дзень золата, другі – срэбра, трэці – медзь, дахаты едзь. Таміліся мы абое з жонкай мо з таго, што білі лынды, не было работы (Г. Марчук. Кветкі правінцыі). – Насовіч, с. 28: Госць першы дзень – золата, другі – серабро, трэці – медзь, хоць і з двару едзь; Прыказкі, кн. 1, с. 401: Першы дзень госць – золата, другі – серабро (срэбра), трэці – медзь, дамоў едзь. Пешы коннаму не таварыш. 1. – Схадзі, сястрыца!.. І мне ролю выбераш, – пажартавала Зосітэ, і гэта навяло на жарт Анеж
10 👁