Ïпара спаць? Дай людзям адпачыць. – І праўда, – дабрадушна згадзіўся ён, бо самога ўжо марыў сон. – Можа, заўтра яшчэ пагаворым? – спытала на развітанне Ганна. – Бадай што не. Раненька еду. – Ну што ж, пераначуем – болей пачуем, – засмяялася яна (І. Новікаў. Тварам да небяспекі). 2. Раніцай прыйдзе больш правільнае рашэнне. Кажуць пры адкладванні рашэння чаго-н. на заўтрашнюю раніцу, калі ўсё стане ясней, больш відавочна. Сін.: Раніца мудрэйшая за вечар. – Але можа здарыцца, што заўтра будзе позна... – Бог бацька!.. – Богам просім! – Пераначуем – болей пачуем (І. Гурскі. Вецер веку). – Дык пойдзем заўтра ў Крычаў ай не?.. – Пераначуем – болей пачуем, – адказала Палага (І. Чыгрынаў. Апраўданне крыві). Надзя заспяшалася, напаследак сказала: – Заўтра яшчэ пагамонім – пераначуем, то болей пачуем (І. Капыловіч. Бяроза на мяжы). [Крыштоф:] Толькі позна ўжо сёння, браце, прымаць нейкія рашэнні. [Людвік:] Пераначуем – болей пачуем (А.А. Марціновіч. Палон, які пайшоў на плён). – Насовіч, с. 126: Пераначуем, болей пачуем; Прыказкі, кн. 1, с. 405: Пераначуем, болей пачуем. Першая жонка ад бога, другая ад людзей, а трэцяя ад чорта. Кажуць таму, хто другі ці трэці раз жэніцца. – Навошта табе гарадская? Бяры нашу, гарадоцкую. Баявая, працавітая. Табе догляд трэба, каб зварыць умела. Ці любіш? – І сам не ведаю. – Гэта на ўсё жыццё. Першая ад бога, другая ад людзей, а трэцяя ад чорта. Помні (Г. Марчук. Кветкі правінцыі). – Прыказкі, кн. 2, с. 73: Першая жонка ад бога, другая ад людзей, а трэцяя ад чорта. Першая чарка калом, другая сакалом, а трэцяя сама ўляціць (астатнія паляцяць дробнымі птушачкамі). Кожная наступная чарка гарэлкі лягчэй п'ецца. Гаворыцца, калі хто-н. запар выпівае некалькі чарак пітва або калі адмаўляецца піць яшчэ. Мысліцкі наліў яму [Іодку] чарку. – Як кажуць... Першая – калом... другая – сакалом... а трэцяя – сама ўляціць (Р. Мурашка. Салаўі святога Палікара). – А кажаш, што майстар выпіць... – дапёк Іваноў. – Хіба шаўцы моршчацца ад чаркі? – Першая – калом, другая – сакалом, астатнія паляцяць дробнымі птушачкамі, – у жарт сказаў Пятро (І. Новікаў. Тварам да небяспекі). Калі п'еш-чокаешся, то рабі як куль... як чалавек... Ф-фу-у... Першая – калом, другая – сакалом, трэцяя – дробнай пташачкай... Давай адразу па другой, і баста. І завяжам... навекі... (П. Місько. «Ты мяне паважа
Дадатковыя словы
пецца, пеш
6 👁