Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
следам за прыкладамі-цытатамі, у якіх прыказкі выкарыстаны нарматыўна, з абзаца за знакам зорачкі (*) даюцца індывідуальна-аўтарскія ўжыванні прыказак у змененай форме. Д а в е д а ч н а я ч а с т к а. Тут амаль ва ўсіх выпадках адзначаецца, у якіх парэміялагічных зборніках (гл. «Спіс скарачэнняў») фіксуецца загаловачная прыказка ці яе варыянты. Калі ў некалькіх зборніках прыказка пададзена ў аднолькавай форме, то перавага аддаецца аднаму зборніку, храналагічна больш ранняму. Дарэчы, у спісе, дзе падаюцца парэміялагічныя і лексікаграфічныя працы, ёсць і нядаўна выдадзеная кніга А. С. Аксамітава «Прыказкі і прымаўкі» (Мінск, 2000), якая з'яўляецца зборам рукапісных і друкаваных беларускіх прыказак, што захоўваюцца ў архівах, аддзелах рэдкіх кніг і рукапісаў бібліятэк Вільнюса, Кракава, Лондана, Мінска, Санкт-Пецярбурга. Гэта запісы Я. Чачота, П. В. Шэйна, А. Н. Шыманоўскага, А. К. Сержпутоўскага, А. Варлыгі і шмат якіх іншых збіральнікаў парэмій у XIX–XX стст. У даведачнай частцы зрэдку ёсць звесткі, з якой мовы запазычана або скалькавана загаловачная прыказка. Часам даюцца звесткі гістарычна-этымалагічнага характару (гл., напрыклад, артыкул Апетыт прыходзіць у час яды)24. Як ужо ўпаміналася ў «Прадмове», многія прыказкі дапускаюць свабодную перастаноўку сваіх кампанентаў (Адна бяда не ходзіць – Бяда адна не ходзіць), ужываюцца ў некалькіх варыянтах, маюць факультатыўныя словы. Таму, каб палегчыць пошукі той ці іншай прыказкі, у канцы Слоўніка (у першым яго выданні) прыводзіўся алфавітны пералік слоў (за выключэннем службовых), якія ўваходзяць у загаловачныя прыказкі або ў іх варыянты, пададзеныя ўнутры слоўнікавых артыкулаў. Карыстаючыся ім, можна было знайсці любую з апісаных прыказак, ведаючы хоць бы адзін яе кампанент. Пры кожным з гэтых слоў прыводзіліся ў алфавітнай паслядоўнасці ўсе прыказкі, у якіх яно (слова) сустракаецца. Але такі алфавітны пералік слоў займаў больш за 100 старонак у Слоўніку. Таму ў гэтым выданні Слоўніка даецца іншы паказчык слоў, значна карацейшы і, думаецца, не менш эфектыўны. А засноўваецца ён на такім істотным фактары. У мове (паводле акадэмічных слоўнікаў) больш за палову слоў прыпадае на назоўнікі. А ў апісаных у нашым Слоўніку прыказ24 Пра найбольш тыповыя шляхі ўзнікнення прыказак гл. у артыкуле: Лепешаў І. Пра паходжанне прыказак // Полымя. 2007. № 4. С
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўляецца
45 👁
 ◀  / 696  ▶