Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
ÏÐÀ ÑÒÐÓÊÒÓÐÓ ÑËΡͲÊÀ (пасля загаловачнай прыказкі) ставіцца адпаведная памета (кніжн., праст., функц. не зам.). І л ю с т р а ц ы й н ы м а т э р ы я л. Расказваючы пра сваё ўражанне пры чытанні далеўскага зборніка прыказак, В. Бялоў зазначае: «Прыказкі, многімі тысячамі сабраныя разам, у адзін каземат, неяк не іграюць, можа, нават перашкаджаюць адна адной. Ім цесна ў кнізе, ім няма чым дыхаць. Яны жывуць толькі ў кантэксце, у стыхіі няпрыказкавай мовы. Якой жывой, паўнакроўнай становіцца кожная (нават заняпаленькая) прыказка ў бытавых абставінах, у гутарковай мове»23. Паказаць жыццё прыказкі ў маўленні, у кантэксце – адна з істотных задач тлумачальнага слоўніка прыказак. Таму прыклады-цытаты тут выступаюць як неад'емная частка слоўнікавага артыкула, як дадатковы сродак сэнсавай і іншай інфармацыі. Вальтэр пісаў: «Слоўнік без прыкладаў – гэта шкілет!» Сэнсавы змест, сітуацыйная і стылістычная характарыстыка прыказкі і яе рэалізацыя ў кантэксце звычайна ілюструюцца чатырма цытатамі з твораў беларускіх пісьменнікаў ці з перыёдыкі. Калі прыказцы ўласцівы такія з'явы, як варыянтнасць ці факультатыўнасць, то колькасць ілюстрацыйных прыкладаў адпаведна павялічваецца. Скарачэнні ў цытатах абазначаюцца дзвюма кропкамі (..). Часам пры цытаванні выкарыстоўваюцца квадратныя дужкі. Імі адзначаюцца ўстаўкі асобных слоў (звычайна гэта назвы дзейных асоб, замененыя ў тэксце асабовым ці прыналежным займеннікам). У квадратных дужках даецца таксама імя дзейнай асобы, якой належыць рэпліка з драматургічнага твора. Калі прыказка не ўскладнена варыянтнасцю ці факультатыўнымі кампанентамі, то ілюстрацыі размяшчаюцца ў храналагічным парадку. У іншых выпадках парадак падачы прыкладаў-цытат звязаны з паслядоўным адлюстраваннем формы загаловачнай прыказкі. Прыклады, у якіх прыказка выкарыстана ў скарочаным выглядзе – з недагаворваннем яе апошняй часткі, падаюцца пасля ілюстрацый, дзе прыказкі ўжыты ў найбольш тыповай форме. У «Прадмове» ўжо гаварылася, што ў мастацкіх і публіцыстычных тэкстах сустракаюцца індывідуальна-аўтарскія варыяцыі прыказак, звычайна абумоўленыя мастацкімі мэтамі або асаблівасцямі вершаванага маўлення. Такі магчымы спосаб рэалізацыі прыказак таксама адлюстроўваецца ў слоўнікавым артыкуле. У ім 23 Белов В. Лад: Очерки о народной эстетике. – М., 1982. С
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зявы, неадемная
44 👁
 ◀  / 696  ▶