ÏÐÀ ÑÒÐÓÊÒÓÐÓ ÑËΡͲÊÀ моўнага развіцця існуе шэраг пераходных, прамежкавых з'яў, якія ў галіне парэміялагічнай стылістыкі варта называць функцыянальна не замацаванымі прыказкамі. Гэты стылёвы разрад актыўна папаўняецца за кошт кніжных і размоўных прыказак. Шматлікія былыя, несумненна, кніжныя прыказкі (Падняўшы меч, ад мяча і загіне; Двойчы ў адну раку ўвайсці немагчыма; Добрымі намерамі выслана дарога ў пекла; Кожнаму сваё; Не хлебам адзіным жыве чалавек; Разумнаму дастаткова і інш.) страцілі кніжны каларыт, выйшлі за межы кніжных тэкстаў, шырока ўжываюцца ў гутарковым маўленні, сталі функцыянальна не замацаванымі. Не менш актыўна пераходзяць у гэты разрад многія былыя размоўныя прыказкі: Адна ластаўка вясны не робіць; Загляне сонца і ў наша аконца; З песні слова не выкінеш; Капейка рубель беражэ; Лес сякуць – трэскі ляцяць; Сем разоў адмерай, а адзін раз адрэж і г.д. Разрад функцыянальна не замацаваных прыказак параўнальна невялікі (6 % ад агульнай колькасці). Адны з іх стаяць як бы бліжэй да кніжных, але ўжо не кніжныя: Гара нарадзіла мыш; Кропля камень крышыць; Грошы не пахнуць; Надзея памірае апошняй; Дум не скуеш ланцугамі; Назад не прыйдзе хваля тая, што з быстрай рэчкай уплывае і інш. Яны ўжываюцца ў мастацкіх і публіцыстычных тэкстах, у некаторых адгалінаваннях навуковага стылю, а таксама ў гутарковым маўленні. Другія – бліжэй да размоўных, але перасягнулі межы гутарковага стылю, актыўна выкарыстоўваюцца ў мастацкай і публіцыстычнай літаратуры, іншы раз са стылеўказальнымі агаворкамі тыпу «як кажуць», «што называецца», «як прынята гаварыць»: Вялікаму караблю – вялікае плаванне; Смеласць гарады бярэ; Што пасееш, тое і пажнеш; Адзін у полі не воін; Многа шуму з нічога; Хто шукае, той знаходзіць і г.д. Функцыянальна не замацаваныя прыказкі не павінны ацэньвацца як міжстылёвыя і нейтральныя, бо не з'яўляюцца «стылістычнымі нулямі», не пазбаўлены экспрэсіўна-ацэначнай афарбоўкі і гэтым істотна адрозніваюцца ад разраду функцыянальна не замацаваных слоў: апошнія складаюць асноўнае ядро лексікі і з'яўляюцца нейтральнымі з экспрэсіўна-ацэначнага боку і міжстылёвымі з функцыянальнага пункту гледжання. Паколькі размоўныя прыказкі колькасна пераважаюць амаль у 10 разоў усе разам узятыя іншыя парэмійныя стылёвыя разрады, то ў Слоўніку пры такіх прыказках не даецца стылістычная памета «разм.». Што да прыказак іншых стылёвых разрадаў, то пры іх
Дадатковыя словы
зяў, зяўляюцца
53 👁