ÏÐÀ ÑÒÐÓÊÒÓÐÓ ÑËΡͲÊÀ ках прыкладна 90 % ад іх агульнай колькасці маюць у сваім складзе кампанент-назоўнік. Сярод астатніх ёсць нямала такіх, у якіх прыметнік, лічэбнік, займеннік ужыты ў значэнні назоўніка (багаты, бедны, голы, добры, дурны, скупы, стары, сыты, чужы, адзін, кожны, сам і інш.). І гэта, на нашу думку, дазваляе, абраўшы ў якасці «апорнага» слова назоўнік або апрадмечаны прыметнік, лічэбнік, займеннік, агульны для многіх прыказак, падаваць іх у адной групе, незалежна ад іх тэматыкі. І «апорны» назоўнік, і прыказкі пры гэтым назоўніку захоўваюць свой алфавітны парадак. «Безназоўнікавыя» прыказкі аб'ядноўваюцца ў групы на чале з іншым паўназначным словам (дзеясловам, прыслоўем і г.д.) і таксама займаюць сваё алфавітнае месца. У такім разе, скажам, прыказку Куды ні кінь, усюды клін параўнальна хутка знаходзім пры «апорным» назоўніку Клін, а Не кажы гоп, пакуль не пераскочыш – пры дзеяслове Казаць. У некаторых, параўнальна рэдкіх, выпадках адна і тая ж прыказка па пэўных прычынах прыводзіцца двойчы. Напрыклад, папярэдняя – і пры дзеяслове Казаць, і пры апрадмечаным назоўніку Гоп. Калі ў прыказцы ёсць два назоўнікі, то нярэдка і яна паўтараецца. Так, прыказку Калі гара не ідзе да Магамета, то Магамет ідзе да гары можна знайсці пры словах як Гара, так і Магамет. Назоўнікі, а таксама словы, ужытыя ў значэнні назоўніка, як і некаторыя іншыя часціны мовы, падаюцца ў іх зыходнай форме (напрыклад, назоўнік – у назоўным склоне адзіночнага ліку). * * * Гэты Слоўнік адрозніваецца ад папярэдніх выданняў найперш значна большай колькасцю апісаных прыказак: у выданні 1996 г. (пад назвай «Слоўнік беларускіх прыказак»; выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя») іх было 954; у выданні 2002 г. (выдавецтва «Беларуская навука») іх больш як 1400; у гэтым Слоўніку іх амаль 1800. Апрача таго, даволі многія слоўнікавыя артыкулы дапоўнены новымі ілюстрацыйнымі прыкладамі. Дадаткова адлюстраваны варыянтнасць некаторых прыказак і сінанімічныя адносіны паміж імі. У некаторых выпадках унесены папраўкі ці ўдакладненні ў семантычную і сітуацыйную характарыстыку прыказак. Кніжныя, прастамоўныя і функцыянальна не замацаваныя прыказкі пазначаны адпаведнымі паметамі, пры размоўных прыказках памета не ставіцца. Папоўнілася даведачная частка некаторых слоўнікавых артыкулаў. Усюды ў канцы артыкула не толькі назы
Дадатковыя словы
абядноўваюцца
40 👁