Ïпрыгожы – прыадзень... Адмаўляю прымаўку я гэту: прыбярэш яго ў самацветы – як і быў, глухім застаўся пень (А. Бялевіч. Залаты запас). Апранутая ва ўсё моднае, дарагое, яна з выклікам спыталася: «Мікалай Арцёмавіч, а я – прыгожая?» – «Вельмі прыгожая», – адказаў той і, прайшоўшы некалькі крокаў, дадаў: – «Урэшце, апрані пня, і пень будзе прыгожы» (Х. Жычка. Пісьменнікі – людзі дасціпныя). – Насовіч, с. 136: Прыбяры пень, і пень будзець прыгож; Прыказкі, кн. 1, с. 271: Прыбяры пень, і пень харошы (прыгожы); Убяры пень, і пень харош. Перад смерцю не надышашся. У апошні момант не паправіш цяжкага становішча, не зробіш таго, што не было зроблена раней, за больш працяглы час. Ніякім прачэсваннем тыла Гітлер не заткне дзірак на фронце. «Перад смерцю не надышашся», – кажа беларуская прыказка (К. Крапіва. Перад смерцю не надышашся). Правільна кажуць людзі: «Перад смерцю не надышашся». І таму Сіверт стараўся заспакоіць дыханне, заганяў яго ўглыб, а сам няспынна хрысціўся (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды). – Насовіч, с. 126: Перад смерцю не надышашся; Прыказкі, кн. 2, с. 410: Перад смерцю не надышашся. Перажылі лета гарачае, перажывём і дзярмо сабачае. Праст. Кажуць з упэўненасцю ці з надзеяй перажыць, выцерпець што-н., справіцца з цяжкасцямі. – Эх, хлопцы, хлопцы! – сказаў я, каб атрэсціся ад цяжкіх думак. – Перажылі мы, як той казаў, лета гарачае, перажывём і дзярмо сабачае. Грышкі ўсякія, носікі, бабрукі... Дырэмна ты, Іване, многа думаеш пра іх (Я. Брыль. У Забалоцці днее). – Пад Ленінградам, у блакадзе, горш даводзілася, а ўсё перажылі. Не дрэйф! – І то праўда! – пагаджаліся беларусы. – Перажылі лета гарачае, перажывём і дзярмо сабачае (Р. Кобец. Ноеў каўчэг). * [Аўгіня:] А маё сэрца нібы чула, што я вас убачу... І вось як яно сталася. [Талаш:] Нічога, нічога, Аўгінька. Перажылі лета гарачае, перажывём і панскую няволю (Я. Колас. У пушчах Палесся). – Ферадоўскі, с. 366: Перабыла лета гарача, перабуду жыццё сабача. Перамелецца – мука будзе. Усё дрэннае, непрыемнае з часам пройдзе, забудзецца. Кажуць, каб суцешыць, супакоіць таго, хто ўсхваляваны чым-н., перажывае якія-н. цяжкасці. Ён [Дулеба] не парушыўся ў сваіх перакананнях, нават пабачыўшы бурлівы вір маніфестантаў на вуліцах Пінска, калі паліцыя баязліва па
6 👁