Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
ÏПашлі дурня па быка, дык ён цялушку прывядзе. Гаворыцца з абурэннем пра таго, каму бескарысна растлумачваць што-н. – Калі што, званіце, – кінуў наўздагон. Не прайшло і тыдня, як з гаспадаркі пазванілі. Паляцела шасцярня. Антось аж ускіпеў: – Пашлі дурня па быка, дык ён цялушку прывядзе... Падбярыце яшчэ [патрэбную дэталь], ды глядзіце мне, – паківаў Антось (І. Макаловіч. Версія капітана Барташа). – Прыказкі, кн. 2, с. 248: Пашлі дурака па быка, так ён двух прывядзець; Ліцвінка, с. 43: Пашлі дурака па быка, дык ён цёлку прывядзе. Пень гарэў, а чорт хвост (плечы, рукі) пагрэў (грэў). Гаворыцца пра чалавека, сваяцтва з якім выклікае сумненне, падазрэнне. [Ядзя:] Ён жа брат мой! [Жыгліцкая:] Брат... Пень гарэў, а чорт хвост пагрэў – такая ў цябе радня з ім! (І. Козел. Над хвалямі Серабранкі). Прыперлася ў госці з Амерыкі нейкая радня: быццам па дзедавай прабабцы галоўка ў пятнаццатай стрэчы... Як кажуць, пень гарэў – чорт плечы грэў... (С. Давідовіч. Ёкарны бабай). – Прыказкі, кн. 2, с. 161: Пень гарэў, а чорт рукі пагрэў. Пень прыбяры, то і пень харошы. Добрае адзенне або парадак, чысціня ўпрыгожваюць каго-н. ці што-н. Вось шубу купім за чатырыста рублёў ды боцікі за сто дваццаць – заўважыць. Пень прыбяры, то і пень харошы. А дзе тыя спадніцы джынсавыя прадаюць? І спадніцу можна купіць. Чым ты не такая, як усе? (Н. Маеўская. Надзеевіч). Я такога багатага адзення яшчэ не бачыў. Дзябёлы эсэсавец стаў зграбным і прыгожым, цыбатая фрау выглядала як дзяўчына. Кажуць жа ў нас: прыбяры пень – і пень харошы (М. Грыбаў. Галасы няволі). Прыбяры пень, дык і ён будзе прыгожы. Зоська неаднойчы чула ад старэйшых прымаўку, што прыбяры пень, дык і ён будзе прыгожы. Геньку, аднак, пасавала ўсякае ўоранне: ці быў на ім каверкотавы сіні касцюм і адмысловыя скараходскія чаравікі, ці парусінавы шэры камбінезон і простыя рабочыя боты (М. Паслядовіч. Святло над Ліпскам). Прыбяры пень, дык і той прыгожы будзе. Наша адзенне скіравана на чалавека і без чалавека не існуе – яны ўспрымаюцца толькі разам: чалавек і яго адзенне. Нездарма ж беларусы гавораць: «Прыбяры нават пень, дык і той прыгожы будзе» (Я. Сіпакоў. Як мы апранаемся). * О! Такі ж недарма кажуць тыя людзі: убяры ты і пень, то харошы будзе! Не, дапраўды: зірні – што за хата стала! Хат такіх на сяле ты налічыш мала. А за гэта за ўсё гаспадыні хвала! (Я. Колас. Батрак). Прымаўка з даўніны ходзіць светам: будзе пень
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ўбранне
5 👁
 ◀  / 696  ▶