Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Ï– Прыказкі, кн. 1, с. 179: Паспяшыць – людзей насмяшыць. Па Хомку і шапка. Гл. Па Сеньку (па Хомку) і шапка. Паціху едзеш – далей будзеш. Гл. Цішэй едзеш – далей будзеш. Пашкадаваў воўк кабылу пакінуў хвост ды грыву. Кажуць пра таго, хто толькі на словах шкадуе каго-н., а на справе гатовы нашкодзіць яму. Сін.: Любіў рак жабу, аж вочы выеў. – Дык, значыць, прызначаны замяшчаць небараку Спалона, якога аходалі вашы бальшавікі. Не вынес, нябога, ганьбы свае краіны! Мацуйцеся і вы! – Пашкадаваў воўк кабылу, пакінуў хвост ды грыву, – насмешліва адзначыў Самойла (І. Гурскі. Вецер веку). – Ох, шкада мне цябе, дзед. – Пашкадаваў воўк кабылу... (І. Шамякін. Петраград – Брэст). [Федзя:] Чаго вы ад мяне хочаце? [Ціт.:] Далібог, нічога. Проста клапоцімся аб тваім здароўі. [Федзя:] Ведаю я вашы клопаты. Пашкадаваў воўк кабылу... (В. Зуб. Злавацца не трэба). – Нейкая ты, як хворая... – Не трэба мне твайго спачування... Пашкадаваў воўк кабылу... (У. Дамашэвіч. На мяжы цярпення). На трэці дзень жонка забрала яго з бальніцы. – Званіў Прытока, пытаўся пра тваё здароўе. – Пашкадаваў воўк кабылу: пакінуў хвост ды грыву (І. Шамякін. У засені палаца). * Пашкадаваў воўк кабылу, пакінуў капыты ды чэк (Л. Дайнека. Парадаксізмы). – Прыказкі, кн. 2, с. 320: Пажалеў воўк кабылу, аставіў хвост ды грыву; БРС, т. 1, с. 240: Пашкадаваў воўк кабылу, пакінуў хвост ды грыву. Пашлі дурнога, а за ім другога. Гаворыцца з абурэннем пра таго, хто, пасланы куды-н. з пэўным заданнем, доўга не вяртаецца назад. Калі ўсе ўчацвярых пакінулі памяшканне, на дзядзінцы іх стрэла Волька. – Пашлі дурнога, а за ім другога, – зарагатаў Андрэй. – Бяжы, – кіўнуў ён на мяне, – выручай свайго Сухарку (С. Грахоўскі. Гарачае лета). Пятро Цэдрык сядзеў у канторы і чакаў каваля Герасіма. Даўно ўжо паслаў хлопца ў кузню, каб пазваў яго, і от, бач, не прыйшоў ні адзін, ні другі. «Пашлі дурнога, а за ім другога», – падумаў Цэдрык сам сабе, насунуў на галаву шапку і хацеў быў ужо ісці дамоў снедаць (М. Капыловіч. На сваім селішчы). – Насовіч, с. 134: Паслаўшы дурнога, за ім пашлі другога; Раманаў, с. 301: Пашлі дурнога, а за ім другога; Прыказкі, кн. 2, с. 248: Пашлі дурнога, а за ім другога. Пашлі дурня богу маліцца, дык ён лоб разаб'е. Гл. Загадай дурню богу маліцца, дык ён лоб разаб'е
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

разабе
6 👁
 ◀  / 696  ▶