Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Ïвердзіла сваю думку прымаўкаю: – Паспех – людзям на смех (М. Аўрамчык. Палон). І ён жа, Лахановіч, таксама ж даўно, мусіць, пакутуе, мучыцца, нічога не піша... А мо і правільна: паспех – людзям на смех. Хопіць, і так напісалі шмат глупства... (Б. Сачанка. На беразе Іслачы). Возера знікла. Вада сплыла разам з грашамі за работу ў тую трубу, што так неахайна прыстасавалі дарожнікі. Як кажуць, паспех – людзям на смех (Вожык. 1987. № 2). Скоры паспех – людзям на смех. [Ротмістр:] Пані Раіна! Гэта такое шчасце!.. Я проста не дачакаюся таго часу. [Арына, перапыняе:] Ха-хаха! Які спрытны! Скоры паспех – людзям на смех... (М. Зарэцкі. Белыя ружы). * Леанід... працуе няспешна, памятаючы, што паспех – курам на смех, а тым больш у такой справе, як літаратуразнаўства (В. Шніп. Помнік рэпрэсаваным літаратарам). – Насовіч, с. 135: Паспех людзям на смех; Прыказкі, кн. 1, с. 179: Паспех людзям на смех; Скоры паспех людзям на смех. Паспытала свіння палена, памятае, дзе паела. Кажуць пра таго, хто, пакараны за сваю віну, памятае пра гэта і асцерагаецца. Праўду кажа беларуская прыказка: «Паспытала свіння палена, памятае, дзе паела». А каб фашысцкая свіння не забылася і надалей, Чырвоная Армія бесперапынна напамінала ёй (К. Крапіва. Кацёл). – Прыказкі, кн. 2, с. 557: Паспытала свіння палена, памятае, дзе паела. Паспяшыш – людзей нясмяшыш. Гаворыцца як парада дзейнічаць не спяшаючыся, каб не памыліцца і не выклікаць насмешак. Сін.: Паспех – людзям на смех; Хутка каты робяцца, ды сляпыя родзяцца. [Корань] выхапіў вудзільна, пацмокаў, паахкаў, зноў начапіў прынаду і закінуў вуду. – Не дарма кажуць: паспяшыш – людзей насмяшыш, – вяртаючыся да кастра, шкадаваў ён (І. Гурскі. На скрыжаванні дарог). [Антон:] Не падумаўшы, лезці напралом нельга. Ведаеш пагаворку: паспяшыш – людзей насмяшыш? А тут калі паспяшыш – плакаць будзеш (А. Макаёнак. Ворагі). А навошта спяшацца? Паспяшыш – людзей насмяшыш (В. Праскураў. Высокі поўдзень). Мяккая, сапрэлая ад доўгага зімовага сну зямля як быццам правальваецца пад нагамі, і я падаю. І праўда: паспяшыш – людзей насмяшыш (У. Ягоўдзік. Пугачова песня). * [Паўлінка:] Можа б было лепей, каб яшчэ трохі пачакаць, а то так скора, раптам... Хто спяшыць, той людзей смяшыць (Я. Купала. Паўлінка
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
19 👁
 ◀  / 696  ▶