Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Ïвой гарэлкі і ты не вельмі адмаўляешся (І. Козел. Папараць-кветка). «Не баба, а страхоцце. І трэба ж было за гэтакую яшчэ паспорыць, – ціха ўхмыльнуўся Сымон Чачотка. – Але ці ж лепшы сам? Пасмяяўся гаршчок з катла» (В. Адамчык. Нязрушаны камень). Яна перабірала розныя варыянты сустрэчы, як яна будзе паводзіць сябе і што гаварыць.., каб потым яны, два хлопцы, не смяяліся з яе вясковасці, недапечанасці, а папросту – вясковай цемры, «дзеравеншчыны», хоць, калі падумаць, то і яны самі такія ж, як і яна: пасмяяўся кацёл з гаршка! (У. Дамашэвіч. Крайняя авечка). – Нешта дрэнна ты б'еш [у бубен]!.. Як бы не еўшы!... – Пасмяяўся гаршчок з катла, – парыраваў Гамон (У. Гніламёдаў. Вяртанне). * Кажуць, кацёл з гаршка не насмяецца, бо абодва чорныя. Я, мае вы дзеткі, каб на цяперашні розум, то замуж за Сяргеевага бацьку не пайшла б (В. Шырко. Сцяжына да людзей). – Ляцкі, с. 23: Насмяяўся чыгун з катла: абодва чорныя; Прыказкі, кн. 2, с. 399: Пасмяяўся кацёл з гаршка, што той чорны; Насмяяўся гаршчок з катла, агледзеўся – і сам чорны. Пасмяяўся лысы з пляшывага. Гл. Пасмяяўся шалудзівы з (каля) пляшывага. Пасмяяўся шалудзівы (лысы) з (каля) пляшывага. Кажуць неадабральна таму, хто высмейвае каго-н., хоць і сам заслугоўвае насмешкі. Сін.: Пасмяяўся гаршчок з катла. – У вас жа ў школе гэтак. Вучань не так літару вывеў – педсавет і настаўніку вымова. – Утрыруеце ўсё. Ну, утрыруйце, утрыруйце, што ж. Пасмяяўся шалудзівы каля пляшывага (Я. Ермаловіч. Зазімак). – Так і далася [баба памыцца]! – Смяяўся лысы з пляшывага! – папікнуў Міхась. – Ты ўспомні, калі ты сама ў лазні пачала мыцца. І колькі ў нас тых лазняў на дзвесце пяцьдзесят двароў (В. Кадзетава. Ля трох пуцявін). – Насовіч, с. 88: Насмяяўся шалудзівы пляшываму; Прыказкі, кн. 2, с. 399: Пасмяяўся лысы з пляшывага; Насмяяўся голы з пляшывага. Паспех – людзям на смех. Гаворыцца як парада дзейнічаць не спяшаючыся, каб не памыліцца і не выклікаць насмешак. Сін.: Паспяшыш – людзей насмяшыш; Хутка каты робяцца, ды сляпыя родзяцца. – Хутчэй, хутчэй, – падганяў Шацкі Аляксея. – Паспех – людзям на смех, – пільна ўзіраючыся ў шэрасць наперадзе, толькі і зазначыў Аляксей (Я. Васілёнак. Замець). – Няма куды спяшацца, – адказала статная, чарнабровая, мусіць, смялейшая за сваю сяброўку і, напэўна, намякаючы на цяжкасці ваеннай пары, пац
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

беш
9 👁
 ◀  / 696  ▶