Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Ï– Ліцвінка, с. 121: Самы страшны звер той, што паранены. Парою сена косяць. Усё павінна рабіцца ў пэўны, адпаведны час, якраз тады, калі трэба. Сін.: Усяму свой час. Яшчэ падумалася, што і бацька нічога не сказаў пра нявестку. Адно паўтараў: «Ну і правільна, сынок. Час ужо заводзіць сям'ю. Парою сена косяць» (Л. Левановіч. Сіняе неба). «Хоць бы сын хутчэй ажаніўся», – падумаў ён. Павел не раз гаварыў пра гэта з Алесем: маўляў, парою сена косяць.., дваццаць пяць гадоў, адукацыю маеш... (Маладосць. 1997. № 7). – Насовіч, с. 134: Парою сена косяць; Федароўскі, с. 276: У пару сена косяць. Паршывая авечка ўвесь статак псуе. Гл. Адна паршывая авечка ўвесь статак псуе. Па Сеньку (па Хомку) і шапка. Кожны атрымлівае тое, чаго ён варты, што адпавядае яго становішчу. Сін.: Якія сані, такі і гаспадар. – Люблю тых, хто мерае вялікай меркай, – пацёр Ціхан рукі, калі гарнец заняў сваё месца на сярэдзіне стала. – Па Сеньку шапка, – пахваліў Прахор (А. Пальчэўскі. Жнівеньская раніца). Так яна [Паліна] па заданню СД і сышлася з Аляксеем Пцічкіным. Як кажуць, па Сеньку і шапка (І. Новікаў. Дарогі скрыжаваліся ў Мінску). Па Хомку, як кажуць, і шапка. Якім быў начальнік, такімі аказаліся і некаторыя яго падначаленыя... (У. Корбан. Цеплаход ідзе на Поўнач). – Насовіч, с. 134: Па Саўку шапка; Прыказкі, кн. 1, с. 435: Па Сеньку шапка; Па Хомку шапка; Па Юрку і шапка. Пасля бойкі кулакамі (рукамі) не махаюць. Бескарысна і позна дзейнічаць, абурацца, апраўдвацца пасля таго, калі ўжо што-н. зроблена, адбылося. Не раю вам гэтага рабіць, пасля бойкі кулакамі не махаюць. Разбіты надзеі... Усё прапала... (І. Гурскі. Вецер веку). – Ты крыўдуеш, што я пайшоў дамоў з пушчы? – Што мне крыўдаваць, пасля бойкі рукамі не махаюць (М. Машара. «Крэсы» змагаюцца). Слухай, дарагі: пасля бойкі рукамі не махаюць. Спрабуй ты пабыць справядлівым і дадумайся да таго, што ва ўсім гэтым рызыкую я і толькі я! (С. Яновіч. Сцяна). – Рапановіч, с. 206: Пасля сваркі рукамі не махай. Пасмяяўся гаршчок з катла. Кажуць неадабральна таму, хто высмейвае каго-н., хоць і сам заслугоўвае насмешкі. Сін.: Пасмяяўся шалудзівы з пляшывага. [Базыль:] Ага, чаго ты, Янук, у хаце адседжваешся? [Янук:] А чаго ты толькі па сватах ды вяселлях ходзіш? [Базыль:] Пасмяяўся гаршчок з катла. Ад дарма
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сямю
7 👁
 ◀  / 696  ▶