Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Ïмучыць. Добра прыгаворка вучыць: папаўся, наш пане жучку, ды ў панскую ручку. Ты намі паневяраў, апошняе выдзіраў; цяпер мы, паганскі сыну, дадзім добра чосу ў спіну! (В. Дунін-Марцінкевіч. Сялянка). – Адкуль гэта, Рыгор? – Не твая справа!.. – Як гэта, не мая?! – Памаўчы, Алесь... Нясі ты іх [мяхі] ды кладзі на воз. А сам выходзь на дарогу. Што глядзіш! Мо дрэннае што задумаў! Глядзі, чалавеча... «Значыць, папаўся жучку ў панскую ручку... Што ж цяпер рабіць?» (А. Чарнышэвіч. Світанне). – Насовіч, с. 133: Папаўся чорны жучку ў белую ручку; Федароўскі, с. 360: Папаўся наш жучку ў панскую ручку. Папаўся ў вароны, то крычы, як воны. Гл. Трапіў у вараны, крычы, як яны. Пара, госцейкі, дадому, бо паелі конікі салому. Жартоўная прапанова раз'язджацца, разыходзіцца пасля гасцявання. Янка ўстаў і сказаў старую беларускую прымаўку: «Пара, госцейкі, дадому, бо паелі конікі салому». Усе засмяяліся, устала Рагнеда, потым усе астатнія... Рагнеда і Янка развіталіся з маткаю... (У. Дамашэвіч. Месяц у Раі...). Пара касцей не ломіць. Гаворыцца, калі хто-н. не адчувае нязручнасці ад празмернай гарачыні на вуліцы або ў памяшканні ці ад вельмі цёплага адзення. Сін.: Ад цяплосці не баляць косці. Спачатку ладзілі жыццё, як і раней, – пры спякотным клімаце. Душнавата, праўда, было, але, як кажуць, пара касцей не ломіць (М. Ткачоў. Пошукі скарбаў). Ісці не пры касцюме было гэтаксама няёмка. Таму, пагаварыўшы які момант, [Павэлак] усё ж накінуў пінжак на плечы. А мо не ўпрэе. Пара касцей не ломіць (Т. Бондар. Жывыя жывуць). [Калун:] Дзякую, бабуля. Парылачка што трэба. Такой і ў горадзе не знойдзеш. Даўно так не парыўся. [Ганна:] На здароўечка. Пара касцей не ломіць (А. Петрашкевіч. Соль). – Насовіч, с. 125: Пара касцей не ломіць; Прыказкі, кн. 1, с. 213: Пара (пар) касцей не ломіць. Паранены звер страшны (яшчэ больш небяспечны). Чалавек, якому прычынілі шкоду, пакуты, здольны на адчайны, непрадказальны ўчынак. – Ад Пальчынскага ўсяго можна чакаць, – хваліўся Падвойскі. – Паранены звер страшны... (І. Гурскі. Вецер веку). Пашкуматаны вораг больш не асмельваўся ў адкрытую паказвацца ў заланьскіх вёсках. – Паранены звер яшчэ больш небяспечны, – сказаў аднойчы Пятро Сцяпанавіч. – Трэба падшукаць зручнае месца і быць гатовым вывесці туды ўсю вёску (В. Праскураў. Чалом табе, стараполіца
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

разязджацца
7 👁
 ◀  / 696  ▶