Ï(М. Гамолка. Шосты акіян). Інакш бы мы не вырваліся... Тут так: або пан або прапаў (Р. Няхай. Туман над стэпам). Альбо пан альбо прапаў. Можаш адразу не адказваць. Ідзі падумай. Але помні: альбо пан альбо прапаў (В. Быкаў. Сотнікаў). Многа загіне, вядома, але многа і прарвецца. Гэта быў жэст адчаю, амаль стыхія – альбо пан альбо прапаў (П. Місько. Мора Герадота). Ці пан ці прапаў. Ці пан ці прапаў, а развязваць спорку трэба. Хто каго скіне з кладкі, чый будзе верх – англічанкі ці немца – хутка пабачым (Я. Лёсік. Хто вінавайца вайны). Нам цяпер так: ці пан ці прапаў! Выбіраць няма чаго! (І. Мележ. Завеі, снежань). Я ўлучыў мінуту і даў драпака. Ці пан ці прапаў – думаю (А. Ставер. Пад канвоем). Эх, было не было! Ці пан ці прапаў, не ў такія сітуацыі даводзілася трапляць, ды бач, жывы пакуль! Войшалк не падаў духам (А.А. Марціновіч. Ля вытокаў Вялікага княства). – Недакладная паўкалька з лацінскай мавы: Aut Caesar aut nihil (літаральна «або цэзар або нішто»). Параўн. у аповесці У. Арлова «Час чумы»: «Эразм пачуў, як той смела сказаў камусьці на добрай лаціне: «Aut Caesar aut nihil». – Прыказкі, кн. 2, с. 294: Ці пан ці прапаў. Паны б'юцца, а ў мужыкоў чубы трашчаць. Пры сутыкненні ўладных людзей церпяць іх падначаленыя. Паны паміж сабой судзяцца, а гэта цяжка адбіваецца на сялянах: паны б'юцца, а ў мужыкоў чубы трашчаць (К. Крапіва. Беларускія прыказкі). Усё я разумею, пан Ляснеўскі, але, як кажа мой бацька, калі паны б'юцца, у мужыкоў чубы трашчаць. Баюся, што ў гэтай бойцы мы нічога добрага, акрамя кухталёў, не атрымаем... (З. Дудзюк. Архірэевы скарбы). * Каля Гары сабраўшыся, стаяць Мароз і Сонца, Вецер з цёмнай Хмарай. Не так стаяць, а сварацца яны. Для спрэчкі лёгка адшукаць прычыну! Даўней казалі: «Сварацца паны, а чуб трашчыць заўсёды ў селяніна» (У. Дубоўка. Хто дужэйшы). А каб падумаць, чаго часамі біліся, дык чорт ведае. Відаць, гэта выходзіла так, як некалі казалі: «Пан рагоча, а ў мужыкоў чубы трашчаць» (П. Броўка. Калі зліваюцца рэкі). Чакай, браце ты мой... Можа, не след нам у такое дзела нос соваць? Калі паны б'юцца, у парабкаў, гэта самае, чубы трашчаць (А. Шлег. Сталінскія «байструкі»). – Насовіч, с. 125: Паны дзяруцца (судзяцца), а ў мужыкоў хахлы трасуцца; Прыказкі, кн. 1, с. 319: Паны дзяруцца, а ў мужыкоў чубы трашчаць. Папаўся жучку ў панскую ручку. Хто-н. трапіў у складанае, непрыемнае становішча. [Навум:] Досыць жа [камісару] нас
Дадатковыя словы
бюцца
7 👁