Ïбом і застаўся. Ці, як цвердзіць народная мудрасць: пан з пана – пан, пан з хама – хам (А. Петрушкевіч. Верш Янкі Купалы «...О так! Я – пралетар!..»). – Людовік! – усклікнуў Стасік. – Спыні ты гэтага хама. Праўда кажуць: калі з пана пан, то пан, а калі з хама пан... (А. Наварыч. Літоўскі воўк). * І як гэта ні прыкра ўсведамляць, да некаторых нашых кіраўнічых асоб вельмі ж падыходзіць прыказка пра хама, з якога не зробіш пана... (ЛіМ. 1995, 24 лістап.). – Насовіч, с.124: Пан усягды панам, а хам хамам. Па нітачцы і клубок знойдзецца. Па розных дробных прыметах высветліцца якая-н. складаная, заблытаная справа. Муж даслужыўся да звання палкоўніка. Ды раптам у яго адсутнасць загінуў адзін салдат. «Па нітачцы і клубок найдзецца», – думала я. Але доўга з мужам не разбіраліся: хуценька разжалавалі і адправілі са службы, нават не прызначыўшы пенсіі (С. Лобач. Па закутках памяці). – Насовіч, с. 133: Па нітачцы клубочак знаходзяць; Ляцкі, с. 33: Па нітачцы і клубок знайдзеш. Панскае вока каня тучыць (гадуе). Ласкавае слова, добрыя адносіны да каго-н. дапамагаюць у справе. [Навум:] Добра прымаўка нас вучыць: панскае вока каня тучыць. Што сватоў к ёй маю слаць, лепш самому папытаць... Як бы тут ёй заляцацца, кабы лепей спадабацца? Гутаркамі ёй заграю, – пазнае, што розум маю (В. Дунін-Марцінкевіч. Сялянка). – Насовіч, с. 124: Панскае вока каня тучыць; Прыказкі, кн. 1, с. 309: Панскае вока каня гадуе. [Тучыць (дыялектызм) – рабіць тлустым, параўн. у польскай мове: tuczyc – адкормліваць]. Пан ці прапаў. Усё ці нічога, дабіцца ўсяго жаданага ці ўсё страціць. Ужываецца як выказванне рашучасці перад прыняццем рашэння, пры намеры рызыкнуць. Па-мойму, Юркевіч разумеў, што ідзе на недазволенае. Заўважылі? Ён вельмі спяшаўся, дзейнічаў напрапалую – пан ці прапаў (У. Карпаў. За годам год). Сына чалавек хацеў. Разумееш, мара такая была. А тут – няма і няма. Рашыўся мо ў апошні раз. Як кажуць, пан ці прапаў. І на табе – дачка! Мара лопнула, от што галоўнае (М. Гіль. За ружовымі фіранкамі). – Ах ты, жаба аблезлая! Ты яшчэ мяне крыўдзіць будзеш?! Лявонава рэакцыя была імгненная: «Пан ці прапаў!..» Ён прыгнуўся і, цаляючы ў Божыкаву сківіцу, рэзка крутнуў галавой. Дастаў! (У. Гніламёдаў. Вяртанне). Або пан або прапаў. Што зробіш, такі лёс: або пан або прапаў! Так гавораць на яго былой роднай зямлі
18 👁