Ïтут у цябе. Зноў кажу, як добра... Пайду прайдуся на рэчку. Ты кладзіся, Бронік, змарыўся! [Бронік:] Панадзіўся журавель у зялёны канапель!.. (М. Грамыка. Над Нёманам). – Выслоўі, с. 92: Панадзіўся журавель у нашу канапель. Пана клянуць, а пан тлусцее (таўсцее). Кляцьба ніколькі не шкодзіць багатаму, уладнаму чалавеку. [Дзед Бадыль:] Усяго і злосці ў нашага чалавека, што скляне ад шчырага сэрца, зачыніўшыся ў хаце. Дык каму гэта баліць? Як тая прыказка кажа – пана клянуць, а пан тлусцее (К. Крапіва. Партызаны). – Нас зненавідзелі. Праклінаюць... – «Пана клянуць, а пан таўсцее» – любіў гаварыць фон Готберг, – па-ранейшаму ўхмыляўся Ганько (І. Гурскі. Чужы хлеб). Кляні пана – пан сычае (таўсцее). Не вадзіць на добрых нам паноў ніколі. А вось такі «Рак», ліха долі, не будзе мець табе і зносу. Так, брат: для нашага ён лёсу! І ёсць жа прыказка такая: «Кляні ты пана – пан сычае!» (Я. Колас. Новая зямля). [Паліна:] Каб іх за сэрца ўзяло ды не адпусціла. Учора паўсяла сагналі, а сёння і да нас чарга дайшла, каб ім на захад сонца сысці... [Максім:] Кляні пана – пан сычае (А. Петрашкевіч. Злавеснае рэха). * «Ой, пане! – лаецца народ, крычыць услых: пан – абармот, няхай яго забіла б громам!» Смяецца пан: – Мой дабрадзею, не дарма ж прыказка ў іх ёсць: «Кляні ты пана, пан таўсцее і абрастае яго косць» (Я. Колас. Рыбакова хата). – Прыказкі, кн. 1, с. 306: Пана клянуць, а пан таўсцее; Кляні ты пана – пан таўсцее. Па (на) крывой дарозе наперадзе (наперад) не відаць. Ведучы крывадушны спосаб жыцця, нельга прадбачыць свой далейшы лёс. Што ж будзе заўтра, як вы думаеце? Ды што я пытаюся: на крывой дарозе наперад не відаць... (В. Гроднікаў. Непаднятая цаліна). – Янкоўскі, с. 227: Па крывой дарозе наперадзе не відаць. Пан за пана цягне (верне). Адзін уплывовы, уладарны чалавек садзейнічае, дапамагае другому. Аксён Каль выступаў ад грамады як давераная асоба. Хадзіў па судах, пачынаючы з акружнога, і давёў справу да сената, дзе яна і захлынулася, бо ўсюды пан цягне за пана (Я. Колас. На ростанях). – Прыказкі, кн. 1, с. 297: Пан за пана верне. Пан з пана – пан, пан з хама – хам. Кажуць з пагардай пра таго, хто, стаўшы панам, не пазбавіўся сваіх ранейшых адмоўных звычак, якасцей. Рабская, хамская пыхлівасць цешыць самалюбства героя-антыгероя, кіруе інтанацыяй, з якой ён прамаўляе. Ён – воляй гістарычнага лёсу – цар. А па сутнасці: быў рабом, ра
13 👁