Ïкіндзюка (С. Законнікаў. Ліёнскі тыдзень). Але галоўную ролю сала павінна сыграць у час касьбы, бо галодны мужчына – не работнік, а трэба ж на зіму пуньку сенам шчыльна напхнуць. Кажуць жа – па малаку ног не павалаку... (С. Давідовіч. Яго вялікасць сала). – Прыказкі, кн. 1, с. 246: Па малаку ног не павалаку; Рапановіч, с. 157: Па малаку ног не павалаку. Памалу едучы, далей будзеш. Гл. Цішэй едзеш – далей будзеш. Паміраць збірайся (збіраешся), а жыта сей. У якім бы стане ні знаходзіўся чалавек, яго думы і дзеянні звязаны з жыццёвымі, надзённымі інтарэсамі. Сін.: Кабыла здыхае, а за траву хватае. – Навошта вы сюды прыйшлі? – Як навошта? – здзівіўся Ліс... – Людзі кажуць, паміраць збірайся, а жыта сей... (У. Карпаў. Нямігі крывавыя берагі). Прыходзілася думаць, як пасадзіць бульбу, дзе дастаць гною, хто ўзарэ соткі. Кажуць жа – паміраць збірайся, а жыта сей (С. Грахоўскі. З воўчым білетам). Абарвалася ў душы [Анюты] тая нітачка, якая вядзе чалавека па жыцці з мінулага ў будучае. Дзеля чаго існаваць? Але ж не накладваць рукі на сябе. Паміраць збірайся, а жыта сей... (А. Варановіч. Дзве жанчыны). – А вы ўсё пілуеце ды пілуеце? Каму гэта, пане мой, патрэбна будзе, калі ўсё дагары нагамі перавернецца? – Паміраць збіраешся, а жыта сей, – адказаў Гантман (М. Лобан. На парозе будучыні). Але ж, кажуць, паміраць збіраешся, а жыта сей. Так і я... Валька трохі памагла, накруцілі [на жорнах] з горам папалам (П. Місько. Мора Герадота). Не сяджу склаўшы рукі, а працую, жыву, людзям патрэбны... Нездарма людзі кажуць: паміраць збіраешся, а жыта сей (В. Шырко. Споведзь правінцыяла). У прочкі выбірайся, а жыта сей. Я наліў у адну чарніліцу чарніла і таксама паставіў яго на настаўніцкі стол. «У прочкі выбірайся, а жыта сей», – успомніў я прыказку, разважаючы аб тым, прыйдзе хто-небудзь да мяне вучыцца ці не (А. Якімовіч. Канец сервітуту). * [Аўдоцця:] Глядзі, дачушка, разглядайся, каб пасля не каялася [выйшаўшы замуж]. Я цябе прымушаць не хачу. Як твая душа і розум табе кажуць, так і рабі. [Насця:] Ну, добра! Яшчэ паглядзім ды падумаем. Пайшлі, дзяўчаткі! Замуж збірайся, а жыта сей (К. Крапіва. Пяюць жаваранкі). – Прыказкі, кн. 1, с. 125: Паміраць збірайся, а жыта сей; У прочкі збірайся, а жыта сей. Панадзіўся журавель у зялёны канапель. Кажуць, часам іранічна ці жартаўліва, пра таго або таму, хто стаў часта хадзіць куды-н., наведваць каго- ці што-н. [Дарнілоўскі:] А добра
15 👁