Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
ÏСвякрусе і залувіцы жыцця ад яе не будзе. Згоніць іх са свету. А табе што? Калі якая нявыкрутка, за шапку ў ахапку... У нас з табою, як кажуць, пакуль цэп, патуль хлеб. Каб, маючы рукі, сёння чалавек прапаў?.. (В. Адамчык. Чужая бацькаўшчына). – Насовіч, с. 132: Пакуль на гумне цэп, патуль на стале хлеб; Прыказкі, кн. 1, с. 137: Пакуль на гумне цэп, патуль (датуль) на стале хлеб; Пакуль цэп, патуль (датуль) хлеб. Палавіна свету скача, а другая палавіна свету плача. Пра сацыяльную няроўнасць. Сін.: Адны пануюць, другія гаруюць; Так на свеце вядзецца: адзін плача, другі смяецца. Кожны чалавек ніколі не будзе шчаслівы. Усе старыя людзі казалі: палавіна свету скача, а другая палавіна плача (Г. Далідовіч. Заходнікі). – Прыказкі, кн. 1, с. 431: Палавіна свету скача, палавіна плача; Рапановіч, с. 52: Палавіна свету скача, палавіна свету плача. Палегчала (палепшала) бацьку к смерці. Гаворыцца іранічна пра пагаршэнне якой-н. справы. [Дзюбка:] Не, калі ўжо вы мяне зрабілі камерсантам, дык цярпіце, калі я хачу пазабаўляцца... [Лаўрановіч:] Як гандлюецца? Лягчэй цяпер? [Дзюбка:] Палегчала бацьку к смерці. Раней крычаў, а зараз толькі глядзіць. Нічога, кармлю сябе, і ёсць грошы на абарот (У. Караткевіч. Млын на Сініх Вірах). – Насовіч, с. 132: Палепшала бацьку к смерці. Паляваў куню, упаляваў красуню. Кажуць пра таго, хто выбраў як жонку добрую, прыгожую дзяўчыну. – Але ж не вельмі добра і тады, калі – во, як Уладка, – з печы полымем, з хаты – дымам, з двара – віхрам. – А ты што думаў? – смяецца дзядзька Аморожык. – Паляваў куню, упаляваў красуню. – Ну, скажу табе, дарагі суседзе, – суседам дзядзьку Аморожыка пачынае называць і Купала, – жонка – во! – і як агонь, і хоць з агню, а вырве (А. Лойка. Як агонь, як вада). – Выслоўі, с. 92: Паляваў куню, а ўпаляваў красуню. Па малаку ног не павалаку. Здаровым, працаздольным не будзеш, калі ўжываць толькі адно малако. Ва ўсім Замошшы адна карова ў сям'і мнагадзетнай. Кажучы мовай газетнай. Адна карміцелька выжыла на ўсю талаку. Хоць некалі да вайны стагнала прымаўка-выжыла: па малаку ног не павалаку (Р. Барадулін. Асірацелая балада). «Па малаку – ног не павалаку» – так звычайна казалі мужчыны-касцы чэрвеньскімі роснымі раніцамі, з ухвалаю пазіраючы на сваіх клапатлівых гаспадынь, якія, пакуючы ссабойку, клалі паміж лустамі добрага вясковага хлеба ладныя скрылі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

амб, амброжыка, сямі
7 👁
 ◀  / 696  ▶