Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Ïцца, а з дужым біцца. [Жонка:] Мы яго засудзім, наша крыўда відавочная. [Стораж:] Пакуль сыты пахудзее, дык худы памрэ (У. Галубок. Суд). – Насовіч, с. 132: Пакуль жырны ссохнець, датуль худы здохнець; Федароўскі, с. 296: Пакуль сыты ссохне, то худы здохне; Прыказкі, кн. 1, с. 419: Пакуль сыты схуднее, то худы прападзе. Пакуль сыты ссохне, дык худы здохне. Гл. Пакуль тоўсты (сыты) ссохне (усохне), дык (то) худы (сухі) здохне. Пакуль тоўсты (сыты) ссохне (усохне), дык (то) худы (сухі) здохне. Тоўсты, сыты чалавек перажыве худога, змарнелага. [Бабка Дарка:] Вось памру, застанешся адзін, нагаруешся. [Дзед Лукаш:] Я першы дух спушчу. Косці ды рэбры засталіся, ад ветру хістае. А на табе тлушчу, як на мядзведзіцы перад спячкай. Цэлую зіму можна праспаць не еўшы. Праўду людзі кажуць, пакуль тоўсты ссохне, дык худы здохне (В. Шырко. Дзед Лукаш і кірмаш). А вось калі арандатарка Луцэўчыха возьме табурэтку і сядзе паблізу жнеяў – тут бабы чаго толькі не выдумлялі, хоць іншая і абрывала таварак: «Пакуль сыты ўсохне, сухі – здохне!..» Ды ці сапраўды была сытая яна, Луцэвічыха? Ці сквапная? (А. Лойка. Як агонь, як вада). «Не хачу я быць спартсменкай», – пасля гэтых слоў у таты, мабыць, перахапіла дыханне. Ён паклаў трубку, каб паразважаць. А я хутчэй да халадзільніка: дастану піцу, разагрэю. «Эх, пакуль тоўсты ссохне, худы – здохне». Калі ў мяне добры настрой, апетыт удвойваецца (С. Лобач. Пажывём для людзей). – Эх, Курыла, Курыла, вялікая сіла, мне б тваё здароўе. Бач, які ты спраўны, які гладкі ды тоўсты. – Пакуль тоўсты ссохне, дык худы здохне, – бадзёра адказаў Курыла Валун, і ўсе засмяяліся (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды). – Прыказкі, кн. 1, с. 419: Пакуль сыты ссохне, то худы здохне. Пакуль траўка падрасце, конік з голаду памрэ. Пакуль дачакаешся чаго-н. жаданага ці абяцанага, то будзе позна і прыйдзецца перанесці шмат гора, нядолі. Сін.: Пакуль да бога, дык чорт душу выме; Пакуль сонца ўзыдзе, раса вочы выесць. Кіраўніцтва краіны мяркуе палепшыць стан настаўнікаў і работнікаў дашкольных устаноў... у 2005 годзе. Як кажуць, «пакуль траўка падрасце, конік з голаду памрэ» (ЛіМ. 1998. 31 ліп.). Пакуль у (на) гумне цэп, патуль (датуль) на стале хлеб. Пакуль чалавек працуе, патуль ён мае сродкі для існавання. – Як у вас сёлета з хлебам? – Пакуль у гумне цэп, датуль на стале хлеб (І. Гурскі. Вецер веку). Нораў яна [Алеся] мае... Ого
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
7 👁
 ◀  / 696  ▶