ÏПакуль (покі) сонца ўзыдзе, раса вочы выесць. Пакуль дачакаешся чаго-н. жаданага, то будзе позна і прыйдзецца перанесці шмат гора, нядолі. Сін.: Пакуль да бога, дык чорт душу выме; Пакуль траўка падрасце, конік з голаду памрэ. [Навум:] Прыказаў нам пан пісар, штоб, калі маем крыўду да камісара, смела гаварылі. Але і я місцюк [майстар]! Ведаю добра гутарку, што пакуль сонца ўзойдзе, раса вочы выесць (В. Дунін-Марцінкевіч. Сялянка). Верыць народ, што прыйдуць лепшыя дні. Вось і трэба жыць гэтай верай, не зважаючы на тое, што «покі сонца ўзыдзе, раса вочы выесць» (Я. Колас. На ростанях). – Кажуць, што твой пісаў скаргу некуды ў цэнтр, дык мо разбяруцца, – сказала Яніна... – Пакуль сонца ўзыдзе, раса вочы выесць. Не ведаю я, ці пісаў ён што, ці не (Р. Мурашка. Салаўі святога Палікара). – Ах, братка Раман, ці ж мы ведалі, што так абернецца? Думалі – яны зразумеюць, пачакаюць яшчэ... – Зразумеюць! Пакуль сонца ўзыдзе, раса вочы выесць, – сказаў дзядзька Лявон (Л. Ялоўчык. Вясельныя сустрэчы). – Я напішу ў «Праўду», – сказаў Арсен. – Гэта – злачынства, і я так проста не здамся. – Пакуль сонца ўзыдзе, раса вочы выесць (М. Герчык. Вяртанне да сябе). *А бачу й добра сам: ідуць да праўды людзі, расцець яе жаўнер, і шырыцца прастор марудна, братачка! І пакуль сонца ўзыдзе, дык вочы выесць нам салёная раса, і покуль першы дзень людскога шчасця прыйдзе, мільёны сэрц праткне гароты злой каса (А. Гарун. Паэту). – Насовіч, с. 132: Пакуль сонца ўзыйдзець, раса вочы выберэць; Прыказкі, кн. 1, с. 455: Пакуль сонца ўзыдзе, раса вочы выесць. Пакуль (покуль) з багатага пух, то (дык) з беднага дух. Чалавеку беднаму, бяспраўнаму дарэмна, безнадзейна судзіцца, спрачацца з багатым, уладным. Сін.: Пакуль сыты пахудзее, дык худы памрэ. [Марыля:] Я казала, што нічога не выйдзе. Ці з багатым беднаму судзіцца? Пакуль з багатага пух, то з беднага дух (Я. Купала. Раскіданае гняздо). [Каляда:] Якраз тыя, у каго многа чаго ёсць, першыя лажацца на дарозе прагрэсу. [Нагорны:] Іх душыць няўмольнае кола гісторыі. [Каляда:] Покуль з багатага пух, дык з беднага дух (У. Дамашэвіч. Камень з гары). – Прыказкі, кн. 1, с. 419: Пакуль з багатага пух, то з беднага дух. Пакуль сыты пахудзее, дык худы памрэ. Чалавеку беднаму, бяспраўнаму дарэмна, безнадзейна судзіцца, спрачацца з багатым, уладным. Сін.: Пакуль з багатага пух, то з беднага дух. [Стораж:] Я не суддзя, але наперад кажу, што з багатым не варта судзі
12 👁