Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Ïладу, паколькі нічога само не зробіцца. Звычайна ён удакладняе сказанае цікавым выслоўем, падслуханым яшчэ ў дзеда: па кропельцы – рэчка, па сянінцы – копка, а па копцы – стог (В. Праскураў. Бярозавы сок). – Прыказкі, кн. 1, с. 133: Па капельцы – мора, па травіцы – стог. Пакрышым буракі на абодва бакі. Зробім памяркоўную справу, выгадную для абодвух бакоў. Не затойвай крыўды, успрымі ўсё як жарт. Зробім так: і дамову заключым – на новую карціну, і падарункі аформім. Адным словам, пакрышым буракі на абодва бакі, чуў такую прымаўку? (А. Казько. Апалонавы чаравікі). – Прыказкі, кн. 2, с. 326: Крышыць буракі на воба бакі. Пакуль вялікі нагнецца, малы нап'ецца. Чалавек ў адзіночку парупіцца пра сябе хутчэй, чым гэта зробіць грамада. Селянін свайго не ўпусціць. Дзе што кепска ляжыць з калгаснага, ён абавязкова прыцягне да сябе на двор. Ой, людзі праўду прыкмецілі: пакуль вялікі нагнецца, малы нап'ецца (В. Гроднікаў. Аброць на Беларусь). – Янкоўскі, с. 177: Пакуль вялікі нагнецца, дык малы нап'ецца. Пакуль гром не грымне (не загрыміць), мужык не перахрысціцца. Пакуль не здарыцца бяда, непрыемнасць, бестурботны чалавек не думае пра гэта, не асцерагаецца. Мы пастаянна ў сваёй рубрыцы паведамляем, як гінуць дзеці ад неасцярожна пакінутых іх бацькамі запалак, як небяспечна курыць у ложку, а потым засынаць і не прачынацца. І ўсё роўна колькасць пажараў расце. Як кажуць у народзе, пакуль гром не грымне, мужык не перахрысціцца (Звязда. 1991, 27 лют.). * Няма калі хварэць [Сяргею Сяргеевічу]. І зараз дацягнуў да позняй восені, а тады не вытрымаў, злёг. Мужыцкая натура: не перахрысціцца, пакуль пярун не грымне. Хаця б не інфаркт ці інсульт, працаваў жа на знос (В. Шырко. Сцяжына да людзей). – Насовіч, с. 80: Мужык не пераксціцца, калі гром не ўдарыць; Прыказкі, кн. 2, с. 173: Пакуль гром не загрыміць, мужык не перажагнаецца; Пакуль не загрыміць, то мужык не перахрэсціцца. Пакуль да бога, дык (то, так) чорт душу выме. Пакуль настане што-н. жаданае, доўгачаканае, то прыйдзецца перанесці шмат гора, нядолі. Сін.: Пакуль сонца ўзыдзе, раса вочы выесць; Пакуль траўка падрасце, конік з голаду памрэ. – Хурс маю работу ацэніць. – Перш за ўсё павінен ацаніць тваю работу я, тады ўжо Хурс. – Пакуль да бога, дык чорт душу выме. – Пакуль да Хурса, дык я над табою начальнік. Або ты аддасі мне зараз жа матэрыя
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

напецца
8 👁
 ◀  / 696  ▶