ÏБо пойдзеш па воўну, а вярнуцца можаш пастрыжаны» (Б. Сачанка. Вялікі Лес). * Шкада дзяўчыны... Але чым ён можа ёй памагчы. Нічым... Яшчэ маладая, знойдзе сваё – шчасце ці няшчасце... Бо бывае ж такое: ідзеш па шэрсць, а вяртаешся астрыжаны (У. Дамашэвіч. Порахам пахла зямля). – Прыказкі, кн. 2, с. 369, 552: Пайшоў па воўну, а вярнуўся абстрыжаны; Пайшоў воўк па воўну, але там астаўся астрыжаным. Пайшоў па попел, а чорт ухопіў. Кажуць пра таго, хто, пайшоўшы куды-н., бясследна знік. – Нічога, – паклаў Раману руку на плячо Сілка Хрупчык, – табе [гэ]та можа і добра, што ў Бабінавічы пайшлі Драніца з Брава-Жыватоўскім, таму як па цяперашнім часе ісці туды, дык усё роўна, што ісці па попел, – кажуць жа, пайшоў па попел, а чорт ухопіў (І. Чыгрынаў. Плач перапёлкі). – Федароўскі, с. 211: Пайшоў па попел, ды й чорт ухопіў. Пайшоў у бойку, чупрыны не шкадуй. Пачаўшы якую-н. справу, перанось усе цяжкасці, не шкадуй выдаткаў. [Туміловіч:] Лепш не займайся, сват, з нашымі жанкамі, яны цябе абрамізяць. [Пытляваны:] Пайшоў у бойку, чупрыны не шкадуй (К. Крапіва. Пяюць жаваранкі). Калі пайшоў у бойку, дык чуба не шкадуй. «Пайшоў на повадзе ў адсталых элементаў», – гаварылі там [у раёне]. І Брагінец пачаў думаць, што справа можа скончыцца для яго дрэнна. «А толькі калі пайшоў у бойку, дык чуба не шкадуй», – разважаў ён (І. Гурскі. Шумяць лясы зялёныя). – Насовіч, с. 136: Пайшоўшы ў драку, не жалей хахла; Прыказкі, кн. 2, с. 359: Пусціўшыся ў бойку, хахла не шкадуюць. Пакаянную галаву не сякуць. Таго не караюць, хто прызнае сваю віну, памылку перад кім-н., каецца. Гаворыцца тады, калі даруюць каму-н. ці спадзяюцца на дараванне. Сін.: Павінную галаву і меч не сячэ. Што даказаць? Каму даказаць? Які сэнс некаму нешта даказваць? А мо прызнаць памылкі, пакаяцца? Пакаянную галаву не сякуць. Але якія памылкі? У чым каяцца? (В. Блакіт. Адчай). – Насовіч, с. 128: Павіннай галавы не сцінаюць; Прыказкі, кн. 1, с.329: Пакорную галаву і меч не сячэ. Пакорнае цяля дзвюх матак ссе. Гл. Ліслівае (ласкавае, пакорнае) цяля (цялятка) дзвюх матак ссе. Па кропельцы – рэчка, па сянінцы – копка, а па копцы – стог. Паслядоўнымі намаганнямі з малога ствараецца што-н. значнае. Але ж, як любіць гаварыць Рыгор Іванавіч, з адкладу няма
7 👁