Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Ïстуля:] Няўжо да мяне? Дзедачка, што ж мне рабіць? Адзета ж я абы-як. [Дзед Бадыль:] Пазнаюць нашу дачку і ў андарачку (К. Крапіва. Партызаны). – І ты сядай за стол, разам будзем... Во, насупраць. – Вой, я ж не ўвабраная... Мае ж апранахі – там!.. – Пазнаюць нашу дачку і ў андарачку (П. Місько. Хлопцы, чые вы будзеце...). Гражына выйшла з сяней, выціраючы хвартухом поўныя рукі. – Ой, даруйце, я ж на ферму сабралася... – Ды нічога, пазнаюць нашу дачку і ў андарачку... – супакоіў яе Баляслаў (В. Дайліда. Мне – пару слоў). – Ну ты і сабраўся. Як механізатар. Ці бомж які, – з дакорам сказала жонка. – Апрані новую куртку. Не шкадуй... – Гэта цяплейшая. Нічога, пазнаюць нашу дачку і ў андарачку, – абняў Анатоль жонку. – У такім убранні дзеўкі не будуць чапляцца (Л. Левановіч. Крыжаванка). * «Пазнаюць бабіну дачку і ў андарачку», – гаварылі людзі пра харошых скромных дзяўчат, якія пад матчыным крылом, ткучы і прадучы ў тую пару, цярпліва чакалі на свой лёс (Л. Геніюш. Манютаў скарб). – Насовіч, с. 130: Пазнаюць нашу дачку і ў андарачку; Прыказкі, кн. 2, с. 88: Пазнаюць нашу дачку і ў чырвоным андарачку. Пайшоў (зарадзіў) драсён – не будзе (не жджы) красён. Гаворыцца як сельскагаспадарчая прымета: не будзе ўраджаю на лён, калі поле зарасло драсёнам. У трэцяй брыгадзе лён быў зарос, усе палеткі залыгаў драсён. Самі ведаеце: пайшоў драсён – не жджы красён. Хлопцы з хіматрада так пастараліся на тых палетках, што цяпер там ні лёну, ні драсёну (В. Праскураў. Бярозавы сок). – Прыказкі, кн. 1, с. 117: Зарадзіў драсён – не будзе красён. Пайшоў па воўну, а вярнуўся стрыжаны (пастрыжаны, астрыжаны). Кажуць пра таго, хто, імкнучыся атрымаць якую-н. выгаду, трапіў у бяду, непрыемнасць. [Стары:] Нічога я не павінен. Не дам. Плаці сам. А я пайду спаць... [Сын:] Та-ак... Сустрэчны іск. [Дачка:] Вот, Жан, пайшоў ты па воўну, а вярнуўся стрыжаны (А. Макаёнак. Кашмар). Кожная куля павінна несці ворагу смерць. Скажам фашыстам: пайшлі вы, паганцы, па воўну, вернецеся стрыжаныя! (М. Гамолка. Лясная крэпасць). Пасля заключэння «кантракту» спрытная жанчына вымушана была раскашаліцца: давялося заплаціць 500 рублёў штрафу. Як кажуць, пайшла па воўну, а вярнулася стрыжаная (Звязда. 1991, 5 лют.). [Сямёнаўна:] І Цімох вось кажа, што часам так бывае: пойдзе па воўну, а вернецца стрыжаным (А. Петрашкевіч. Укралі кодэкс). «Каб у новую бяду не ўскочыць, – думаў, асцярожнічаў ён [Яўхім Бабай
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
10 👁
 ◀  / 696  ▶