Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Ïтушаць. Калі лес гарыць, то агонь супраць агню пускаюць. Ведаеш гэта? (І. Дуброўскі. Паўз самыя вокны). – Федароўскі, с. 7: Агонь агня не гасіць; Агня агнём не загасіш. Пажывём – пабачым (убачым). Кажуць, калі не хочуць ці не маюць дастатковых падстаў выказацца пра тое, што можа высветліцца толькі з часам. – Прыгледзішся да мяне лепей, яшчэ знойдзеш што-небудзь, незаўважанае дагэтуль. – Можа. Пажывём – пабачым, – згадзілася Ніна (А. Пальчэўскі. Шчырасць). – Ці надоўга пасялілі тут?.. – Пажывём – пабачым, – адказала Марыйка (І. Новікаў. Да світання блізка). – Невядома яшчэ, як што складзецца... Пажывём – пабачым... – Аляксана не сказала, што і сама не ведае, як будзе з хатаю, з гаспадаркаю, што сама сядзіць як на вулкане (П. Місько. Градабой). – Хто яго ведае, можа, і на тваім баку праўда, – не то згадзіўся, не то не згадзіўся з Поляю Васіль. – Пажывём – пабачым... (Б. Сачанка. Вялікі Лес). – За цябе, старога ражна, дык мне будуць скуру дзерці? Не можа быць! – Будуць ці не будуць, а пажывём – убачым! – казаў дзед (У. Галубок. Як Сымон у воласці выкруціўся). [Анастасія:] Ну, не, са мной гэтага не здарыцца! [Клаўдзія:] Пажывём – убачым (А. Дзялендзік. Гіпапатам). – Прыказкі, кн. 2, с. 469, 483: Пажывём, пабачым больш; Пажывём далей, угледзім болей. Пазайздросціў шалудзівы паршываму. Гл. Пазайздросціў шалудзівы пляшываму (паршываму). Пазайздросціў шалудзівы пляшываму (паршываму). Гаворыцца іранічна, калі хто-н. зайздросціць каму-н. іншаму, роўнаму сабе. [Любка:] Сколько все славянские девки и бабы недобрали, сколько деток не родили, сколько мужской да и своей радости в могилу унесли. Вы то со своими мужиками хоть что да успели. [Марфа:] Пазайздросціў шалудзівы пляшываму... Можа, каторая і не дабрала, а ты, відаць, свайго не ўпусціла (А. Петрашкевіч. Дагарала свечачка). [Нічыпар:] Двое ў нас, братачка, мужчын на ўсю вёску. Адзін, як бачыш, без нагі, а другі яшчэ і без рукі. [Сівы:] Усё адно вам жыць можна. [Нічыпар:] Пазайздросціў шалудзівы паршываму (А. Петрашкевіч. У спадчыну – жыццё). – Прыказкі, кн. 2, с. 64: Пазавідаваў пляшывы шалудзіваму. Пазнаюць нашу дачку і ў андарачку. Кажуць таму, хто, будучы непрыбраным, няёмка адчувае сябе перад чужым чалавекам. [Настуля:] Адзін пажылы, а другі малады. [Дзед Бадыль:] То ці не сваты, глядзі? [Настуля:] Што ты, дзядуля! Да каго ж яны маюць быць? [Дзед Бадыль:] Ды ўжо няйначай, як да мяне. [На
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
15 👁
 ◀  / 696  ▶