ÏПалавіна людзей без вінтовак. – Самі вінаваты. Заседзеліся. Пад ляжачы камень вада не цячэ (І. Навуменка. Вецер у соснах). Дзядзька Хвядос даўно на пенсіі, але без работы не сядзіць. Ён гадуе з паўсотні гусей – хата яго стаіць блізка ля Бесядзі, – мае кароўку і цялушку, пару парсючкоў. – Усё ж трэба. Пад ляжачы камень вада не цячэ, – зазначыў стары (Л. Левановіч. Адказ дзядзьку Хвядосу). Урэшце [Зараневіч] прамовіў: – Так то яно так... Але пад ляжачы камень вада не пацячэ... Мы павінны, мы мусім нешта рабіць... (П. Пестрак. Пачатак). – Час нам брацца за справу, – адказаў Даўгулевіч, паглядаючы на Караткевіча. – Пад ляжачы камень вада не пацячэ... (І. Гурскі. У агні). Трэба.. дамагацца ўсімі сіламі, каб будаўніцтва дарогі ўсё ж паставілі ў план. Дый саміх людзей мабілізаваць... Варушыцца трэба, бо пад ляжачы камень вада не бяжыць... (Б. Сачанка. Вялікі Лес). Мае рацыю Дрэль: пад ляжачы камень вада не пабяжыць. Трэба нешта рабіць. І чым хутчэй, тым лепш (В. Праскураў. Высокі поўдзень). – Насовіч, с. 130: Пад ляжачы камень вада не цячэць; Прыказкі, кн. 2, с. 283: Пад ляжачы камень вада не цячэ (не бяжыць, не падплыве). Падняўшы меч, ад мяча і згіне. Функц. не зам. Таго, хто распачынае несправядлівую барацьбу, чакае адплата, пагібель. Расійскі «бальшавізм» спрыяе нацыянальным дамаганням і повен жадання здаволіць самыя крайнія дэмакратычныя вымогі, але нядоля яго ў тым, што ён нежыццёвы, не мае грунт і асуджан на знішчэнне. Тут дапраўды справядлівы словы: падняўшы меч, ад мяча і згіне (Я. Лёсік. Паўстанне і нашы задачы). Хто меч падняў, і згіне ад мяча. Хто меч падняў, і згіне ад мяча. Нямецкае войска збіраецца на нашай граніцы, і кожны міг агонь вайны гатоў закінуцца і ў нашу дзяржаву (Я. Колас. Вайна вайне). Хто з мячом прыйдзе, той ад мяча і згіне. Хто з мячом прыйдзе, той ад мяча і згіне. Гінула напалеонаўская армія не толькі ад мяча. Гінула пад ударамі сялянскіх вілаў, навостраных косаў, знятых з вазоў аглобляў... (К. Тарасаў. Памяць пра легенды). – Паходзіць з Бібліі (Матв., 26,52): Взявшие меч – мечом погибнут. Пажар (агонь) агнём не тушаць (не гасяць). Што-н. непрыемнае для каго-н. не ліквідуеш дакорамі, натацыяй і пад. – Глеб, не пячы ты, калі і так сэрца гарыць. Ну цябе! Сказаў слова, дзякую. Можа, яно і патрэбнае. Пажар агнём не тушаць, – узлаваўся Макар, але ў голасе яго прагучала лагоднасць. – Тушаць. І агнём
12 👁