Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Ïяго ўнутраных якасцях, разумовых здольнасцях. Караткаватая куртка, з якой ён [Максімка] даўно вырас, рабіла яго смешным, але ён не звяртаў на гэта ўвагі, помнячы бацькавы словы: «Па адзежы сустракаюць, а па розуму праводзяць» (І. Гурскі. Максімка). Дый у абы-што не апранешся. Як-ніяк – журналіст! Трэба, каб і выгляд адпаведны быў. Бо гэта толькі кажуць так – «па адзежы сустрэнуць, а па розуму правядуць». На самай справе адзежа – гэта... Добра ты апрануты – значыцца, і чалавек прыстойны (Б. Сачанка. Запіскі Занядбайлы). Па адзенні страчаюць, а па розуму праводзяць. Пятро сціпла пасміхнуўся – сам ад сябе ён не быў у захапленні. Ды, зрэшты, знешні выгляд яго заўсёды менш за ўсё цікавіў. І не толькі таму, што ведаў прымаўку: «Па адзенні страчаюць, а па розуму праводзяць», а яшчэ і таму, што не любіў выдзяляцца і не мог трываць, калі апынаўся пад скрыжаваннем цікаўных позіркаў (У. Рубанаў. Каштаны). * На жаль, агульнае афармленне выдання [вокладка, загаловачныя літары артыкулаў] пакідаюць жадаць лепшага. Пра чалавека кажуць: «Па вопратцы сустракаюць...». Тое самае можна сказаць і пра кнігу (І. Казакова. Духоўная спадчына Беларусі). – Насовіч, с. 133: Па адзенню страчаюць, а па вуму праважаюць; Прыказкі, кн. 1, с. 401, кн. 2, с. 233: Госця па адзежы сустракаюць, а па розуму праводзяць. Пабачым – сказаў сляпы. Кажуць з недаверам пра магчымасць здзяйснення таго, пра што гаварылася ў папярэднім выказванні. – Я – веру, – упэўнена сказаў сяржант. – Верыў і веру... Мы вернемся сюды зноў. Вось пабачыш. – Пабачым – сказаў сляпы, – няўпэўнена азваўся Лукашык (У. Дамашэвіч. Між двух агнёў). – Раманаў, с. 306: Пабачым, як сляпы казаў; Прыказкі, кн. 2, с. 208: Сляпы сказаў: «Паглядзім». Паважай чужое, але і свайму ганьбы не давай. Функц. не зам. Струменілася меладычная ўкраінская мова [з вуснаў бацькі], і ў вачах гасцей я чытаў светлую радасць. Прыемна за сотні кіламетраў ад Украіны, у сэрцы Беларусі, пачуць родную мову не ад артыста ці перакладчыка, – ад звычайнага селяніна. Калі бацька закончыў чытаць, яго акружылі, ціснулі рукі, хвалілі. Але, як кажуць у народзе, паважай чужое, але і свайму ганьбы не давай. – А зараз прачытаю вам... вершаванае апавяданне Якуба Коласа «Паслушная жонка», – сказаў бацька (В. Шырко. Вунь чурылавец пайшоў). Хай жа чытач не падумае, што кожны цыган сваю кабылу хваліць. Аддадзім належнае і Насовічу, і Далю. Як гаворыцца, па
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
10 👁
 ◀  / 696  ▶