Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Ï(С. Яновіч. Цывілізаванне Сакольскай). Мужы – «Хай той бык здохне, якога пабора карова!» – лупцавалі сваіх бабаў, падкіх на стройных лейтэнантаў (С. Яновіч. Не жаль перажытага). – Федароўскі, с. 337: Няхай таго вала ваўкі з'ядзяць, каторага бора карова. Няхай хоць гаршком завуць, абы ў печ не ставілі. Гл. Хоць гаршком заві (называй), адно ў печ не стаўляй (не стаў). Няхай хоць сава, абы з другога (чужога) сяла. 1. Пра звычай браць жонку не з сваёй вёскі. Дзеўку Ігар браў не валюхаўскую, знайшоў ён сабе хамут на шыю аж у Церабеях, вёсцы, што стаіць на Месяц-возеры, кіламетраў за дзесяць адсюль. Нездарма кажуць: хоць сава, абы з другога сяла (А. Кажадуб. Высока сонейка, высока). 2. Чужы здаецца лепшым, чым свой. Сін.: Чужое ўсё смачней; Чужы хлеб – гасцінец, а чужая жонка – прыгажуня. У нас спяшаюцца выдаваць такія [запазычаныя] сістэмы за інавацыі і апошнія дасягненні псіхолага-педагагічнай навукі. Вось ужо сапраўды «няхай хоць сава, абы з чужога сяла», як гаворыць беларуская прыказка (Настаўн. газ. 2001, 26 мая). – Прыказкі, кн. 2, с. 20: Хоць сава, абы з другога сяла. Няшчасце людзей лучыць. Мусім лучыцца ў гурткі і гэткім манерам закупліваць збожжа для цэлай вёскі там, дзе яго ёсць лішніца. У хаўрусе шмат лягчэй і карысней гэта рабіць. «Няшчасце людзей лучыць», – кажа прыказка. Хай жа гэта прыказка і тут сябе пакажа, каб у супольнай згодзе забяспечыць сябе ад голаду і холаду (Я. Купала. Вайна і самапомач). Няшчаснаму Івану няма нідзе талану. Гл. Беднаму (няшчаснаму) Івану няма нідзе талану. Ï Па абліччы апостал, а па зубах сабака. Праст. Пра таго, у каго знешняя ветлівасць, далікатнасць не адпавядае ўнутраным якасцям, здольнасці прычыніць шкоду, непрыемнасці. Адносна Лабановіча пракурор заўважыў, што гэты падсудны хоць і мала фігуруе ў абвінавачванні, але, як гаворыць народная прыказка, – па абліччы апостал, а па зубах сабака (Я. Колас. На ростанях). – Янкоўскі, с. 177: Па абліччы анёл, а па зубах – сабака. Па адзежы (адзежцы) сустракаюць, а па розуму праводзяць. Пра ацэнку чалавека не па знешнім выглядзе і адзенні, а па
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зядзяць
6 👁
 ◀  / 696  ▶