Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Í– Рапановіч, с. 238: Няпрошаны госць горай за татарына. Няхай багаты дзівіцца, чым бедны жывіцца. Гл. Багаты дзівіцца, чым бедны жывіцца. Няхай конь думае: у яго галава вялікая. Гл. Хай (няхай) конь думае: у яго галава большая (вялікая). Няхай лепш разумны паганіць, чым дурны пахваліць. Кажуць з асуджэннем пра недарэчную пахвалу кімсьці каго- ці чаго-н. Як далёка, прынамсі, можа сягнуць чалавечы ідыятызм. Адзін выдавец, кажуць, у сваім інтэрв'ю выпаліў геніяльную сентэнцыю: «Мы выдалі Адамчыка, бо ён вышэй за Каліноўскага». Ад такой пахвалы можна звар'яцець. Не дарам жа ў народзе кажуць: няхай лепш разумны паганіць, чым дурны пахваліць (В. Адамчык. З дзённіка 1999 года). Няхай (хай) жыве і пасецца беларуская птушка бусел (бацян)! 1. Жартоўнае прывітанне пры сустрэчы з кім-н. знаёмым або як дадатак пры звычайным прывітанні. Бліжэйшы хлопец весела павітаўся, як быццам толькі што пад'ехаўшы: – Здаровы, дзядзька, былі! Няхай жыве беларуская птушка бацян! (Я. Брыль. Птушкі і гнёзды). 2. Жартоўны застольны тост. Усе апытаныя намераны працягваць святкаванне за бяседным сталом. «Наша ніва» далучаецца да аднаго з прапанаваных тостаў: Хай жыве і пасецца беларуская птушка бусел! (ЛіМ. 1999, 3 сак.). Пятро наліў шклянку Данілу. У вялікай шырокай дужай далоні нават гранёная малянкоўская шклянка падалася маленькай і крохкай. – Ужо шмат чаго было сказана... Ну, няхай жыве беларуская птушка – бацян! (Л. Левановіч. Бесядзь цячэ ў акіян). Хведзька сыпаў жартачкамі... – Хай здохне той, хто нас не любіць! – абвяшчаў ён. – Няхай жыве і пасецца беларуская птушка бусел! – і зноў уздымаў кубак, з якога струменіў у дабрацінскі лес кававы водар (Н. Бабіна. Рыбін горад). – Лепешаў, с. 106: Няхай жыве і пасецца беларуская птушка бусел (ужываецца як жартоўны застольны тост, на які адзін з суразмоўнікаў адказвае ў рыфму: – Бусел не бусел, але выпіць мусел!). Няхай (хай) той бык здохне, якога пабора карова. Гаворыцца як насмешка над мужам, калі ім кіруе, бярэ над ім верх жонка. Сін.: Гора табе, воле, калі цябе карова коле; Кепская тая дамова, дзе вала бадзе карова. Ляскатлівая бравура не цягнулася доўга і, безабароннаму ўжо, жонка ўляпіла па шчацэ смачную аплявуху, усё роўна што нейкую прэмію. Маўклівы і задыханы, заенчыў ён, што няхай той бык здохне, якога пабарола карова
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зваряцець, падехаўшы, інтэрвю
12 👁
 ◀  / 696  ▶