Íрасло. Няма таго, што раньш было, і толькі надпіс «Вераніка», на ліпе ўрэзаны ў кары, казаў вачам аб той пары». Верш, пакладзены на музыку (кампазітар І. Лучанок), стаў песняй, таму радок набыў асаблівую крылатасць. – Іванова, с. 110: Няма таго, што раньш было. Няма той (тае) крамы, каб прадаваліся мамы (дзе прадаюцца родныя мамы). Гаворыцца як пра непапраўнае бедства, калі хто-н. асірацее, страціўшы маці. Мацярынскае пачуццё непадкупнае. Яно ставіцца вышэй за ўсялякія матэрыяльныя інтарэсы: няма тае крамы, дзе прадаюцца родныя мамы (К. Крапіва. Беларускія прыказкі). * Сляза гаручая пяску адчаю намые. Песня сірочая не адчыніць дзверы нямыя: няма ў іх клямак. І няма тых крамак, дзе прадаюць мамак... (Р. Барадулін. Шчодры голас твой). – Насовіч, с. 100: Няма той крамы, штоб прадаваліся родныя мамы; Федароўскі, с. 177: Няма той крамы, што купляюць мамы; Янкоўскі, с. 129: Няма тае крамы, каб прадаваліся мамы. Няма той хаткі, дзе б (каб) не было звадкі. У кожнай сям'і могуць быць сваркі. Гаворыцца як спроба апраўдаць сямейную звадку. Мне скажуць, што няма той хаткі, дзе б не было звадкі! Але ж мы ўлічыць павінны – бацькі ваююць, а ў дзяцей калоцяцца чупрыны... (Э. Валасевіч. Халодная вайна). – Насовіч, с. 100: Няма тэй хаткі, штоб не было звадкі; Федароўскі, с. 50: Няма тае хаткі, каб не было сваркі; Прыказкі, кн. 2, с. 45: Няма той хаткі, каб (дзе б) не было звадкі. Няпраўдай свет пройдзеш, а назад не вернешся. Гл. Маной (няпраўдай, хітрасцю, круцельствам) свет пройдзеш (пяройдзеш), а назад не вернешся. Няпрошаны (незапрошаны, нязваны) госць горш за татарына. [Барыс:] Я... я ўжо некалькі разоў збіраўся да вас, але кожны раз успамінаў прыказку: няпрошаны госць горш за... А сёння пастараўся забыць пра гэта і зайшоў... (А. Маўзон. Пад адным небам). Вы прабачце, Міхаліна Казіміраўна. Я ведаю: незапрошаны госць горш за татарына (І. Шамякін. Ах, Міхаліна, Міхаліна). – Рашыў пабыць варажскім, – о, не! – папраўляецца Пашка, – нязваным госцем. А нязваны госць горш за татарына, – сыпле ён (У. Паўлаў. Спелыя травы). – Паўкалька з рускай мовы: Незваный гость хуже татарина. У прыказцы адлюстраваны адносіны да татараў у перыяд татарскага нашэсця
Дадатковыя словы
сямі
10 👁