Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Íнадыдзе тая часінка, што нас злучыць навекі, і мы ўжо ніколі не расстанемся? Калі? Калі?.. [Паўлінка:] Ха-ха-ха! На святое ніколі! Вельмі ўжо татка мой заеўся на цябе з таго часу, як даведаўся, што мы з табой злюбіліся. Ну, а без таткі гэты інтарэс наладзіць будзе вельмі трудна. [Якім:] Трудна то яно трудна, але няма таго злога, каб не выйшла на добрае (Я. Купала. Паўлінка). Урэшце, як кажа наша прымаўка: «Няма таго дрэннага, каб не выйшла на добрае». У 1940 годзе мяне за адну правіннасць вывезлі са Львова на Усход. О, я тады не лічыў сябе вінаватым і, канечне, пакрыўдзіўся. А атрымалася так: На Усход я трапіў як праванарушальнік, а ў Польшчу вярнуўся афіцэрам (Л. Прокша. Пакуль жывеш на свеце...). * Хлеб наш горкі, але не вечны. Як паночкі гавораць: «Няма таго дрэннага, з якога добрае не выйшла б». Чуў? Будзе і наша свята (Я. Брыль. У сям'і). – Федароўскі, с. 166, 357: Няма таго злога, каб не выйшла на добрае; Няма нічога ліхога, каб на добрае не выйшла. Няма таго, што раньш было. Пра адсутнасць, непаўторнасць, а то і немагчымасць былога, таго, што было раней. Раней мы грошы клалі ў кашалёк, а ўсю правізію – ў мяшок. Паэт, тваё прароцтва ажыло: «Няма таго, што раньш было» (Ю. Свірка. Раней і цяпер). Паказаць мужу [лісток са словамі: «Кахаю. Чакаю. Сумую»]? Ці пазнае ён сваё колішняе «пісьмо»? Не. Не хочацца бачыць яго скептычныя ўсмешкі або, горш таго, пачуць нешта, на яго думку, сціплае, накшталт «няма таго, што раньш было» (В. Кадзетава. Лякарства ад стомы). Тварцы, у тым ліку і пісьменнікі, і іхні саюз – збяднелі. Няма таго, што раньш было, як спяваецца ў вядомай песні (ЛіМ. 2001. 11 лістап.). Масква ўжо колькі гадоў не самы-самы горад па чытанні кніг. Таго няма, што раньш было (В. Дубінка. У Маскве адтопчуць ногі). Зараз, як тое ні скрушна сцвярджаць, няма таго багацця паэтычных кніг, хоць выдавецтваў стала болей у некалькі разоў... «Няма таго, што раньш было»... Чаму? На гэтае пытанне кожны адказвае па-свойму... (В. Ярац. Дзве згадкі). * Маліўся зранку дзед, ледзь не разбіў чало. – Дай божа на абед «... таго, што раньш было» (У. Ермалаеў. Няма таго...). – Ведаю, фору дасце маладым, калі часам прыглядная кабета з'явіцца. – Сёння была з'явілася адна... Ці, праўдзівей, я да яе. – І што? – Ой, цяжка прыйшлося. Саўсім не то, як пісаў знакаміты паэт, што раньш было (В. Адамчык. Чорны цмок). – З верша М. Багдановіча «Ізноў пабачыў я сялібы...» (1913), дзе ёсць радкі: «Я ў сад пайшоў. Ўсё глуха, дзіка, усё травою за
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зявілася, зявіцца, сямі
7 👁
 ◀  / 696  ▶