Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Íжадуб. Паход). Кажуць, няма прарокаў у сваёй айчыне. Але гэта да часу. Кожны народ мае свае постаці, якімі ён ганарыцца. Па іх вызначаецца час, эпоха. Па іх народ, краіна пазнаюцца ў прасторы і часе (А. Сакалоўская. Цяжка на зямлю сысці прарокам...) – Паходзіць з Бібліі, дзе неаднойчы паўтараецца ў блізкіх варыяцыях (напрыклад, у «Евангеллі ад Марка», 6, 4) як словы Ісуса пра тое, што не бывае прарока без пашаны, хіба толькі ў айчыне сваёй і ў доме сваім. Няма прыёму супраць лома, апрача самога лома. Якія-н. непрыемныя дзеянні можна ліквідаваць толькі тымі ж сродкамі, якімі выкліканы гэтыя дзеянні. Сін.: Клін клінам выбіваюць. Паспрабуй крануць Яроша – давядзецца перад ім капітуляваць, – няма прыёму супраць лома, а ў Яроша лом даволі важкі: «Янка Купала не здолеў па шэрагу прычын даць правільнае, глыбокае асвятленне гэтай праблемы» (Г. Колас. Карані міфаў). Улада прыняла рашэнне: фермера Алеся Касача ў прыродзе існаваць не павінна. І паслядоўна сваё рашэнне выконвала... Супраць лому няма прыёму, апрача самога лому. Значыць, палічыў Алесь, трэба брацца за лом, пратэставаць адкрыта, іначай не заўважаць (С. Шаўцоў. Хросны ход Алеся Касача). Супраць лому няма прыёму. Супраць лому няма прыёму.У паэта ён ёсць і адзіны – алюзія (В. Вітка. Запаветная пушча Максіма Танка). Выйсці на іх з сякеркай, якую баба заўжды трымала пад ложкам? Смешна. Горка. Пазваніць у міліцыю? Навошта – яны ж пад Кукалем ходзяць. Няма, няма прыёму супраць лому (В. Бабіна. Рыбін горад). Няма роду без выроду. У калектыве заўсёды ёсць і такі чалавек, які сярод іншых вылучаецца сваімі дрэннымі якасцямі. Сін.: Няма лесу без ваўка; У сям'і не без вырадка. Няма роду без выроду, кажа народная прыказка. Так і ў нас. Вось каля шчырых працаўніц прытулілася Алена Дрыгель. Яна таксама скончыла сярэднюю школу. Але не пайшла па шляху сваіх сябровак (М. Сергіевіч. У Доме культуры). * [Сымонка:] Ты на мяне не крыўдуй, дзядзька Рабіна, бо няма роду без вырадку... (В. Вольскі. Машэка). – Насовіч, с. 20: У роду не без выроду; Прыказкі, кн. 2, с. 44: Няма роду без выроду. Няма таго злога (дрэннага), каб не выйшла на добрае. Гаворыцца з надзеяй, што вынікам якой-н. бяды, непрыемнасці павінна стаць удача, што-н. добрае. Сін.: Не было б шчасця, ды няшчасце памагло; Няма ліха без дабра. [Якім:] Калі, калі ўжо
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сямі
9 👁
 ◀  / 696  ▶