Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Íвыключэнняў. З гэтага я і пачну гісторыю маіх сялянскіх парахункаў з рэакцыяй. Калі дазволіце, я кораценька... – Калі ласка... (Л. Прокша. Урок любві і нянавісці). – Відаць, паўкалька з рускай мовы, дзе афарызм стаў крылатым пасля таго, як А. С. Пушкін ужыў яго ў «Яўгеніі Анегіне» ў такіх радках: «Хоть он людей, конечно, знал, и вообще их презирал; но (правил нет без исключений): иных он очень отличал». У рускую мову выслоўе прыйшло як калька з лацінскай мовы (словы належаць філосафу Сенеку): Nulla regula sine exceptione. Няма нічога тайнага (патайнага), каб не стала (што не стала б, каб не было) яўным. Функц. не зам. Пра непазбежнасць раскрыцця таго, што было чыёй-н. тайнай. Сін.: Злодзей крадзе, а лес бачыць; Лес крадзе – поле бачыць; Лес усё чуе, а поле ўсё бачыць. Няма нічога патайнага, што не стала б яўным, як казаў калісь дзяк Бацяноўскі. Пачакаю трохі: да дванаццатага жніўня застаецца не так ужо многа. А можа, і да гэтага часу што-небудзь адслоніцца (Я. Колас. На ростанях). Але нічога няма тайнага, каб не было яўным. Патрошку-патрошку папаўзлі Сілцамі, перш невыразныя, а далей усё паўнейшыя ды паўнейшыя, чуткі, што Сёмка выклікаўся да станавога... (Ц. Гартны. Сокі цаліны). – Думаеш, на заводзе не ведаюць, што ты махлюеш? – Не злавіў за руку, не кажы – злодзей... – Зловяць! Няма нічога тайнага, каб не стала яўным... (І. Гурскі. Вярнуўся). Сканцэнтроўваць увесь запас [прадуктаў харчавання] небяспечна нават у двух-трох месцах, бо няма нічога тайнага, што не стала б яўным (М. Зяньковіч. Вяртанне гонару). Але, кажуць, няма нічога тайнага, што б не стала яўным. У класе нейкім чынам даведаліся, што мы з Тасяй сустракаемся па вечарах. Нехта на перапынку напісаў крэйдай на дошцы: «Тася + Павел = любоў» (Б. Сачанка. Загадка аднаго падполля). – Паходзіць з евангельскага тэксту: «Няма нічога тайнага, што не зрабілася б яўным» (Марк, 4, 22). Няма прарока (-ў) у сваёй айчыне. Функц. не зам. Належным чынам не цэніцца ў сваёй айчыне ці ў акружэнні бліжніх чалавек, варты высокай ацэнкі. Ну дапусцім, кажу, з елкай мы разабраліся, а як жа Пікасо з ягоным кубізмам? Адбівае падачу, ды як рэжа!.. А кажуць, няма прарокаў у сваёй айчыне (М. Кусянкоў. Арляк і зязюля). Віцікавы бацькі лічылі Саню сур'ёзным і разважлівым хлопцам. Такім жа сур'ёзным хлопцам лічылі Валовікі Віціка, і кожная сям'я нічога добрага не гаварыла пра сваё дзіця. Няма прарока ў сваёй айчыне – супакойвалі сябе хлопцы (А. Ка
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сурёзным, сямя
8 👁
 ◀  / 696  ▶