Íчат, не развіталіся, выскачылі, а за імі афіцэр... – Ну, няма ліха без дабра! – аблегчана ўздыхнула Ядзя (І. Новікаў. Дарогі скрыжаваліся ў Мінску). Няма ліха без дабра... Во, мы дома. А я ж як сам не свой лез пад той дрот: усё чакаў, калі прашыюць з кулямёта, як прашылі палячка, помніш? (В. Адамчык. І скажа той, хто народзіцца). Ліха без дабра не бывае. [Талаш, цешачыся са стрэльбы:] Ах, згінь іх доля! І чаму, голубе, мяне з вамі не было. Праўдзівая прыказка: ліха без дабра не бывае (Я. Колас. У пушчах Палесся). – Што ж тут добрага? Што ў шпіталь трапіла? – усміхнулася сястра. – Нават і гэта добра... А я думаў, што і аддзякаваць не выпадае. Сапраўды, ліха без дабра не бывае (У. Карпаў. Нямігі крывавыя берагі). Не бывае ліха без дабра. Выпадак гэты памог яму [Лемяшэвічу] золізіцца, падружыцца з Наталляй Пятроўнай, да чаго ён так імкнуўся... (І. Шамякін. Крыніцы). – Насовіч, с. 5: Без худа не відаць дабра; Прыказкі, кн. 2, с. 428: Ліха без дабра не бывае. Няма мяса – і гэта не закраса (не прыкраса). Ужываецца як ацэнка чаго-н. нязначнага, не вартага ўвагі. Раённы конкурс дзіцячай песні падыходзіў к канцу. Апошнімі выступалі другакласнікі мясцовай школы. Сем дзяўчынак і сем хлапчукоў нясмела выстраіліся на сцэне тоненькім ланцужком. У журы сталі пазяхаць, а старшыня журы нават пажартаваў: няма мяса – і гэта не закраса. І раптам загучала песня... (Р. Сутуло. Тра-ля-ля). – Прыказкі, кн. 1, с. 247: Няма мяса – і гэта не прыкраса. Няма (не бывае) правілаў без выключэння. Функц. не зам. Кажуць пра што-н. адзінкавае, якое вылучаецца на фоне тыповага, пашыранага. Нямногія ў сталым узросце працуюць актыўна, усё ж прырода чалавека такая, што некалі трэба і адпачыць. Ды нездарма кажуць: няма правілаў без выключэння. А «выключэнне» ў беларускай літаратуры – чатыры народныя пісьменнікі: Янка Брыль, Васіль Быкаў, Іван Навуменка, Іван Шамякін (А. Марціновіч. З вышыні пражытага). Яшчэ старажытнагрэчаскія мысліцелі і філосафы сцвярджалі, што ўсё цячэ, усё змяняецца. А ці заўсёды гэта так? Кажуць жа, што няма правілаў без выключэнняў (Настаўн. газ. 2001, 20 верас.). Гэта яна, дзяржава, ураўнаважыла ў правах лайдака і рупліўца, п'яніцу і майстра. Скажаце, не так? Магчыма, там-сям і не так; правілаў без выключэння не бывае. Але ж у асноўным гэта было правіла (А. Зэкаў. Дарагія мае старыя...). – Нездарма ў народзе кажуць: якое карэнне, такое і насенне. – У прыродзе, магчыма, гэта так. Але ж няма правіл без
Дадатковыя словы
зблізіцца, пяніцу
8 👁