Íа і на самай справе наўрад ці хто пазайздросціць лёсу Чыжэўскай, лёсу ўсіх старых дзевак, якія, пэўна, ні разу і не адчулі сябе жанчынамі. І праўду, мусіць, кажуць: няма злей асенняй мухі і дзеўкі-векавухі. Неўрастэнічнасць, зацятая, безразважлівая ўпартасць, здаецца, ужо сталі натурай Чыжэўскай... (В. Блакіт. Шануй імя сваё). – Прыказкі, кн. 2, с. 18: Няма злей асенняй мухі і дзеўкі-векавухі. Няма лепшага панства, як гаспадарства. Пра перавагу ўласнай гаспадаркі над усім іншым. Будзем працаваць, дык і хлеб будзе свой на стале. Прыказка і праўда: няма лепшага панства, як гаспадарства. Не дурныя людзі казалі (Л. Калюга. Ні госць ні гаспадар). – Прыказкі, кн. 1, с. 298: Гаспадарства – панства. Няма лепшае справы ад свае хаты. Пра замілаванне да роднага краю, дзе хто-н. нарадзіўся і жыве. Сін.: Дарагая тая хатка, дзе радзіла мяне матка; Дзе воўк радзіўся, там і куст яму міл; Дзе нарадзіўся, там і прыгадзіўся; Для ўсякай птушачкі сваё гняздо мілае; Міл той куток, дзе абрэзалі пупок; Мой родны кут, як ты мне мілы; Родная зямелька як зморанаму пасцелька; У родным краю, як у раю. А некаторых з іх [вяскоўцаў] баба Зося дык і шкадавала, бо бачыла ў іх толькі прытулаў, прымакоў. Нездарма кажуць – няма лепшае справы ад свае хаты. А свая хата толькі тут, у Валюхах, баба Зося гэта ведала цвёрда (А. Кажадуб. Высока сонейка, высока). – Прыказкі, кн. 1, с. 209: Няма лепшае справы ад свае хаты. Няма лепш за той куток, дзе вязалі пупок. Гл. Міл (мілы, дораг) той куток, дзе абрэзалі (рэзалі) пупок. Няма лесу без ваўка. У калектыве заўсёды ёсць і такі чалавек, які сярод іншых вылучаецца сваімі дрэннымі якасцямі. Сін.: Няма роду без выроду; У сям'і не без вырадка. – Не трэба было лезці ў палітыку... – Не абышлося без сваіх. Нехта ж падкусіў. – Няма лесу без ваўка. Ці я не знаю, што ўдалі свае (В. Адамчык. Год нулявы). – Прыказкі, кн. 1, с. 61: Няма лесу без воўка. Няма ліха без дабра. Гаворыцца, калі ўдача, што-н. добрае, карыснае стала вынікам якой-н. бяды, непрыемнасці. Сін.: Не было б шчасця, ды няшчасце памагло; Няма таго злога, каб не выйшла на добрае. Дзяўчына з жаласным стогнам павалілася на спод чоўна... Але няма ліха без дабра. Паваліўшыся на спод, яна трапіла ў халодную ваду і адразу апамяталася (Я. Маўр. Сын вады). Няма, як кажуць, ліха без дабра: выпадак звёў нас хоць у суднай залі (М. Клімковіч. Георгій Скарына). Салдаты нават не азірнуліся на дзяў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сямі
30 👁