Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Í– Насовіч, с. 98: Нязнайка ляжыць, а знайка бяжыць; Раманаў, с. 297: Знайка бяжыць, а нязнайка ляжыць; Ляцкі, с. 13: Знайка па дарожцы бяжыць, а нязнайка на пячы ляжыць. Няма большай кары, чым кара свайго сумлення. Кніжн. Пра маральную ацэнку чалавекам сваіх дзеянняў і ўчынкаў. Міліцыя неўзабаве пакінула Лёню ў спакоі... Але яго душу не пакідала ў спакоі сумленне, памяць, любоў. Відаць, праўду людзі кажуць, што няма большай кары, чым кара свайго сумлення (А. Варановіч. Валацуга). Няма гаду без яду. Пра людзей, арганічнай патрэбай якіх з'яўляецца шкода, помста каму-н. – Міліцыя на яго кватэры воз дэталей знайшла. У ёй – рознага багацця шмат. Як на судзе ўсплыло: што накраў, што на выручку за вынас дэталей прыдбаў. Во прайдоха. Усё канфіскавалі, адны вуглы пакінулі... Не даруе ён ім. – Чаму так думаеце? – Няма гаду без яду. А гэты помслівы, ох, які помслівы... (Звязда. 1989. 7 жн.). – Федароўскі, с. 98: Няма гаду без яду. Няма горшай балесці, як хочацца есці. Пра фізічнае самаадчуванне галоднага чалавека. Ты не галадала ў гэту вайну. У партызанах табе нейкую скарынку давалі з'есці, а нам з верасу хлеб даводзілася пячы. А няма ж горшай балесці, як хочацца есці (І. Козел. Над хвалямі Серабранкі). – Лепешаў, с. 106: Няма горшай балесці, як хочацца есці; Аксамітаў, с. 74: Няма горшай балесці, як хочацца есці. Няма горшай долі, як жыць у няволі. Гаворыцца як ацэнка нявольнага, гаротнага жыцця. – Змясці паганцаў – святая справа кожнага, хто дыхае вольнасцю. Няма горшай долі, як жыць у няволі! – Глябовіча зноў закалаціў кашаль, твар пакрыўся кропелькамі поту (М. Віж. Лабірынт). – Прыказкі, кн. 1, с. 313: Няма горшай долі, як жыць без волі. Няма горшай халеры, як на адной падушцы дзве веры. Вельмі кепска, калі муж і жонка неаднолькавыя паводле веравызнання або іншых ідэйных поглядаў. Ларыса хадзіла ў касцёл.., нават марыла, што Рамейка перахрысціцца на католіка, і не будзе, як у той прымаўцы: няма горшай халеры, як на адной падушцы дзве веры (У. Дамашэвіч. На мяжы цярпення). Няма горш, як даганяць і чакаць. Гл. Чакаць і даганяць горш за ўсё. Няма злей асенняй мухі і дзеўкі-векавухі. Пра варожасць, нядобразычлівасць старой незамужняй дзяўчыны. Жарт жартам
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зесці, зяўляецца
9 👁
 ◀  / 696  ▶