Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
ÍМарцінкевіч. Сялянка). Божачкі ж ты мой! Сам малы, нос доўгі... А дачка смяецца. Абняла мяне і кажа: «Прывыкнеш, мама!..» «А як жа ты яго абдымаеш, як цалуеш у такія тоўстыя губы?» – пытаюся ў яе. А яна засмяялася і кажа: «Мама! Ноччу ўсе каты шэрыя!» (П. Савоська. Запіскі халасцяка). – Федароўскі, с. 151: Поначы ўсе каты буйныя; Прыказкі, кн. 1, с. 208: Поначы ўсе каты серыя; Ліцвінка, с. 124: Увечары ўсе кошкі шэрыя. Нуда горш за каросту. Іранічная рэпліка ў сувязі з пачутым ад суразмоўніка небеларускім спалучэннем «ну, да». «Гаворыцца тады, калі хто, заміж беларускага, – «ну, так», ужывае рускае «ну, да» (К. Крапіва). [Франэк:] Дамарад, еш квас з грыбамі, трымай язык за зубамі. [Дамарад:] Ну, да... [Франэк:] Нуда горш за каросту (А. Дзялендзік. Грэшная любоў). – Прыказкі, кн., 1, с. 407: Нуда горш за каросту. Няведанне – нягрэшанне. Учынак, зроблены кім-н. не знарок, а па няведанні, можна прабачыць. [Юлія:] Не гневайся, мой бацечка, ды я ж не ведала. [Навум:] Нічога! Нічога! Знаеш прымаўку: няведанне – нягрэшанне (В. Дунін-Марцінкевіч. Сялянка). – Насовіч, с. 95: Няведанне не чыніць граха; Невядомасць грэху не чыніць. Нявучаны як сляпы. Гл. Невучоны (нявучаны) як (што) сляпы. Нявызнаныя шляхі Божыя. Гл. Неспадзяваныя шляхі Гасподнія. Нядоўга музыка іграла. Што-н. адбывалася непрацяглы час. Часцей іранічна пра што-н. адмоўнае. – Можа, пра Маскву што? Пра ГКЧП? – Так, путчысты арыштаваны. Нядоўга музыка іграла... (Л. Левановіч. Палыновы вецер). Толькі пасля нам дазволілі друкаваць газету. Але нядоўга музыка іграла... (Полымя. 1995. № 6). Нязваны госць горш за татарына. Гл. Няпрошаны (незапрошаны, нязваны) госць горш за татарына. Нязнайка ляжыць, а знайка бяжыць. Маўклівы, асцярожны ў выказваннях чалавек выгадвае ў параўнанні з тым, хто гаворыць лішняе. – Я ўсё ведаю. Ведаю, напрыклад, што той паранены быў партызан. – Ведаеш, і добра, а гаварыць, Зойка, не трэба. – Я ж толькі табе. – Мне таксама не трэба. Нікому-нікому! – паўтарыла Наташа. – Ёсць прымаўка: нязнайка ляжыць, а знайка бяжыць... Цяпер, кажуць, і сцены вушы маюць (І. Сіняўскі. Дарога на Замлынне). * Гаварыць – серабро, маўчаць – золата. Нязнай ляжыць, а Знайка далёка бяжыць (Р. Барадулін. Блакада
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
9 👁
 ◀  / 696  ▶