Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Íад новага начальніка?.. – Ёсць адна ісціна на ўсе часы, – сказаў Блатун. – Новая мятла па-новаму мяце (А. Жалязоўскі. Іду на канфлікт). Новы кіраўнік лічыў, што галоўная прычына адставання калгаса ў бяздзейнасці спецыялістаў, і заняўся іх заменай. – Новая мятла па-новаму мяце, – гаварылі ў гаспадарцы. – Можа, і сапраўды будзе парадак (Звязда. 1986, 27 чэрв.). Новая мятла, кажуць, па-новаму мяце. Цяперашняя ўлада патрабавала, каб сялянскі воз быў пафарбаваны і каб на ім была шыльда з надпісам – чый, з якой вёскі (У. Гніламёдаў. Вяртанне). * Двор, дзе служыў ён [Прахор], прадалі, і гаспадарыць узяўся другі. Новая мятла іначай мяце, і пачалі вымятаць усё непатрэбнае, і вымелі Прахора за браму (У. Галубок. Сірата Прахор). У Андрэя нарэшце развязаліся рукі – цяпер без аглядкі на былога шэфа можна заводзіць свае парадкі: новая мятла мусіць і мясці пановаму (В. Блакіт. Усмешка Фартуны). – Ляцкі, с. 29: Новы венік чыста мяце; Прыказкі, кн. 1, с. 343: Новая мятла і па-новаму мяце; Новая мятла па-свойму мяце. Новы поп, дык новае і маленне. Новы начальнік, кіраўнік дзейнічае па-свойму, па-новаму, заводзіць свае парадкі. Гаворыцца звычайна з неадабрэннем. Сін.: Новая мятла па-новаму мяце. [Нічыпар:] Гэта, брат, стол! Каб некалі мне такі пляц зямлі, то я б гаспадаром быў. [Цёця Каця:] Новы поп, дык новае і маленне. У таго дырэктара, бывала, адзін столік, два крэслы, і ўсё. А ў гэтага ж стол гэтакі, а на стале ж мартаплясаў усялякіх панастаўлена – таксама грошай каштуюць (К. Крапіва. Хто смяецца апошнім). – Ляцкі, с. 60: Што поп, то новыя й пацеры; Прыказкі, кн. 1, с. 331: Новы поп – новае маленне; Што новы поп, то новая пропаведзь. Новы час – новыя песні. Функц. не зам. Пра ўменне і неабходнасць адчуваць патрэбы, павевы часу, ісці ў нагу з часам. – Ну што ж, малайчына, – нарэшце сказаў Галушка. – Як той казаў, па ўсіх паказчыках абышоў. Сапраўды, новы час – новыя песні. Умееш спяваць, не тое, што я. Чуў, з ільном сёлета добра? (А. Кажадуб. Высока сонейка, высока). – Дарэчы, вы даўно, пан Рыбентроп, звярталіся да Бісмарка? Да яго знешняй палітыкі? – Новы час патрабуе новых песень, здаецца, так гавораць у народзе (І. Чыгрынаў. Ігракі). Ноччу (поначы) усе каты (кошкі) шэрыя. Ноччу, у цемры ўсё здаецца аднолькавым, аднастайным. [Навум, пераадзеты ў вопратку сялянкі:] Прымаўкам трэба даць веры: паночы ўсе каты шэры. Цёмна ж ноч – ён не спазнае, пэўна мяне спадабае (В. Дунін
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
8 👁
 ◀  / 696  ▶