Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
ÏÐÀ ÑÒÐÓÊÒÓÐÓ ÑËΡͲÊÀ Экспрэсіўна-ацэначная афарбоўка, уласцівая той ці іншай прыказцы, адзначаецца ў Слоўніку па-рознаму. У адных выпадках яна ўключаецца ў тлумачальную частку прыказкі, у сэнсавую характарыстыку. Напрыклад, прыказка Кось, кось, пакуль у аглоблі мае такое тлумачэнне: кажуць з неадабрэннем пра таго, хто напачатку задобрывае каго-небудзь, каб дасягнуць пэўнай мэты. У другіх выпадках яна даецца асобна, пасля тлумачальнай часткі, часам у сукупнасці з апісаннем сітуацыі, у якой рэалізуецца пэўная прыказка. Семантычная, экспрэсіўна-ацэначная і сітуацыйная характарыстыка, скажам, прыказкі Куды конь з капытом, туды і рак з клюшняй апісваецца так: «За старэйшым і больш вопытным, пераймаючы яго, цягнецца і маладзейшы. Часам ужываеццца як адмоўная ацэнка таго, хто пераймае чые-небудзь дзеянні, звычкі і пад.». Прыказкі паводле іх функцыянальна-стылёвай афарбоўкі можна падзяліць на дзве групы: функцыянальна замацаваныя за пэўнымі стылямі і функцыянальна не замацаваныя за асобным стылем. У першай групе выдзяляюцца кніжныя, размоўныя і прастамоўныя прыказкі. Кніжных прыказак вельмі мала (каля 1 %). Яны выкарыстоўваюцца ў публіцыстычным, навуковым стылях, а таксама ў мастацкіх тэкстах і маюць ярка выяўленую афарбоўку кніжнасці, што звязана з іх кніжным паходжаннем. Зразумела, не ўсе прыказкі, скалькаваныя з заходнееўрапейскіх ці іншых моў, – кніжныя. Вельмі многія з іх, асабліва з жывой унутранай формай, даўно страцілі кніжную афарбоўку, шырока ўжываюцца ў вусным і пісьмовым маўленні, сталі размоўнымі (Рука руку мые; Куй жалеза, пакуль гарачае; Груган гругану вока не выдзеўбе і інш.) або функцыянальна не замацаванымі, напрыклад: Прывычка – другая натура; Няма прарока ў сваёй айчыне. Абсалютная большасць прыказак – размоўныя. Іх ужыванне паказвае на неафіцыйнасць адносін паміж суразмоўнікамі, надае маўленню натуральнасць, прастату і непасрэднасць. Размоўныя прыказкі выкарыстоўваюцца ў бытавых зносінах, літаратурна-гутарковым маўленні і ў мастацкай літаратуры. Генетычна гэта прыказкі, якія часцей за ўсё ўзніклі ў жывой народнай мове. Размоўныя прыказкі этымалагічна могуць быць і запазычаннямі, калькамі ці паўкалькамі, якія, аднак, і ў мове-першакрыніцы мелі не кніжнае паходжанне. Многія з іх захавалі сваю першапачатковую вобразнасць і ўспрымаюцца носьбітамі мовы як свае, прывычныя і зразумелыя: Язык да Кіева давядзе; У агародзе бузіна, а ў Кіеве
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
84 👁
 ◀  / 696  ▶