Íсінах да іншых людзей або як папрок за парушэнне гэтых няпісаных правілаў. Чалавек бядуе сваю бяду, цяжка яму. І нібы на свеце толькі адзін ён бядотнік, гаротнік, няшчаснік. А выйдзе на людзі, пабачыць людзей, пачуе людзей і ці падумае, ці падкажуць...: ніхто не зробіць горш табе, як сам сабе (Ф. Янкоўскі. Хітра, мудра...). Ах, Вардамацкі, Вардамацкі! Навошта табе быў твой «эксперымент»? Праўду кажуць: «Ніхто не зробіць горш табе, чым ты сам сабе» (ЛіМ. 2000, 10 лістап.). Памятаю, на самым першым сваім уроку (было гэта ў дзевятым класе) ён [настаўнік] сказаў так: «Дарагія мае сябры! Перш чым з вамі пачнём размову пра такую важную рэч, як літаратура, вазьміце ў рукі чырвоныя алоўкі і вялікімі літарамі на першай і апошняй старонках сваіх агульных сшыткаў запішыце: «Ніхто не зробіць горш табе, чым ты сам сабе». І пастарайцеся запомніць гэтыя словы на ўсё жыццё» (В. Кадзетава. Праверка). – Янкоўскі, с. 128: Ніхто не зробіць горш табе, як (чым) сам (сама) сабе; Рабкевіч, с. 152: Ніхто так не зробіць, як сам сабе. Ніхто не чуе, дзе бяда начуе. Пра немагчымасць прадбачыць якую-н. нечаканую бяду. Праўду людзі кажуць: ніхто не чуе, дзе бяда начуе. І Мікалай Дарошка таксама не чуў. Сядзеў дома на лаве, глядзеў на тыя грошы, што сын, Косцік, прынёс, з-за пазухі і кішэняў падаставаў, не ведаючы, што рабіць з грашыма тымі, дый заадно і з Косцікам, сынам, караць ці дараваць, і гадаць не гадаў, што ўжо пра іншае, іншае яму трэба думаць (Б. Сачанка. Вялікі Лес). Нішто не вечна (-е) пад месяцам. Функц. не зам. Гаворыцца як сцвярджэнне, што ўсё на свеце мінаецца, канчаецца. Чамусьці нікому не хацелася застацца тут навекі на прыгожым узгорачку пад старымі ясенямі і клянамі. Могільнік быў надзвычай паэтычны. Не ведаю, ці захаваўся ён да гэтага часу. Нішто не вечна... (М. Гарэцкі. Віленскія камунары). І галоўнае тут – вера. Пад яе крылом чалавек становіцца лепшы, чысцейшы, больш аб'ёмны... Нішто не вечнае пад месяцам (Г. Марчук. Пеўчыя 41 года). * Але нічога не вечна пад ясным месяцам. Не гадаў Лабановіч, што яго віленскаму дабрабыту прыйдзе нечаканы канец (Я. Колас. На ростанях). Але ж ты праўду кажаш, што нішто не вечнае пад сонцам. Паглядзеў я на Арэсу... Няма ўжо той вады, няма... Дый у вадзе шчупакі здрабнелі (В. Якавенка. Ах, Арэса, Арэса...). – Паходзіць з верша М. М. Карамзіна «Вопытная Саламонава мудрасць, або Выбраныя думкі Еклезіяста» (1797), дзе ёсць радок «Ничто не ново под луною», які з'яўляецца перайманнем з біблейскай «Кнігі Еклезіяста» («... няма нічога новага пад сонцам
Дадатковыя словы
абёмны, зяўляецца
15 👁