Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Íнак. Верачка). Нейкі час [Братачка] корпаўся ў скрынцы, што стаяла ва ўзгалоўі саней, і вярнуўся да вогнішча з бутэлькай «сталічнай» у руках і скруткам з закуссю пад пахай... «Вось гэта дык махтоль. Ні села ні пала – і чарка, і сала», – падумаў Пракоп. Смелыя паводзіны Братачкі азадачылі яго (І. Сіняўскі. Пракоп). – Насовіч, с. 114: Ні села, ні пала, дай, баба (бабе), сала; Янкоўскі, с. 281: Ні села, ні пала, дай, баба, сала; Выслоўі, с. 83: Ні села, ні пала, дай, бабе (баба), сала. Ніхто два разы не жыве. Ужываецца як сцвярджэнне смяротнасці кожнага чалавека. А я паміраць не баюся. Ніхто два разы не жыве. І ліст аблятае, і дрэва падае (Полымя. 1994. № 4). – Насовіч, с. 33: Два вякі жыць не будзем. Ніхто не бача, як сірата плача, а (але) кожны (усякі) бача, як сірата скача. Чалавеку, які дабіваецца больш высокага становішча ў грамадстве, пачынаюць аказваць пашану, хоць да гэтага стаўленне да яго было абыякавае. Калі стаў настаўнікам.., амаль у кожным суседнім сяле знайшлося столькі сваякоў, што проста дзіва. З гэтага выпадку ўспамінаецца прымаўка: «Ніхто не бача, як сірата плача, а кожны бача, як сірата скача» (М. Скрыпка. Кожнаму – сваё). – Ляцкі, с. 29: Ніхто не бача, як сірата плача, але кожны бача, як сірата скача; Янкоўскі, с. 128: Ніхто не бача, як сірата плача, але ўсякі бача, як сірата скача; Рапановіч, с. 120: Не кожны бача, як сірата плача, а бача, як скача. Ніхто не ведае, як хто абедае. «Во, гвалтам цягне ў хату, – кажа Сымоніха. – Дзякую, сястрычка, ды ідзем у маю хату, – і мы людзі хрышчоныя!» Гэта значыць: калі ніхто не ведае, як хто абедае, дык я даведаюся, бо ўлегцы мяне не возьмеш! (З. Бядуля. Лявоніха і Сымоніха). * [Поп:] Благадаць божая зышла на гэты стол. Дзеці мае, адкуль у вас такое багацце?.. Дай божа, каб усё было гожа! Праўду людзі кажуць: не кожны ведае, як хто абедае... (В. Вольскі. Дзед і Жораў). Маці брала сопкую бульбу, ела салату, піла малако. Ад слабасці на ілбе ў яе выступалі кропелькі поту. – Ніхто не ведае, калі бедны абедае, – маці ўсміхалася, пазірала на сына (І. Капыловіч. Не пагаварылі). – Прыказкі, кн. 1, с. 260: Ніхто не ведае, як хто абедае; Ніхто не ведае, хто што абедае. Ніхто не зробіць горш табе, як (чым) ты сам сабе. Ужываецца як перасцярога быць абачлівым у паводзінах, дзеяннях, адно
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
21 👁
 ◀  / 696  ▶